- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Партыя БНФ пад час кожнай выбарчай кампаніі актыўна абскарджвае ў судовым парадку неўключэнні сваіх сябраў усклад выбарчых камісій рознага ўзроўню. Толькі такім чынам, па словах юрыста ПБНФ Юрыя Чавусава, можна даведацца пра тыя парушэнні, якія існуюць пры вылучэнні некаторых прадстаўнікоў у склад камісій, і такім чынам падкрэсліць нераўнапраўны характар выбарчага працэсу на этапе фармавання камісій”.
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска адбыліся пасяджэнні па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная скарга не задаволеная. З улікам наяўнай практыкі, незалежныя назіральнікі за выбарамі лічаць гэтыя судовыя абскарджванні бессэнсоўнымі. Аднак у прадстаўнікоў апазіцыі ёсць свае матывы для зваротаў у суды пры загадзя зразумелых выніках. Вынікі фарміравання ўчастковых выбарчых камісій (УВК) сведчаць пра захаванне дыскрымінацыйных падыходаў да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў. Канстатуючы гэты факт у сваёй этапнай справаздачы, аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” спасылаюцца на наступныя лічбы. Чатыры апазіцыйныя партыі – Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП (Г)), Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і Партыя БНФ (ПБНФ) – вылучылі 237 чалавек (0,37% ад агульнай колькасці вылучаных, ці 6% ад агульнай колькасці вылучаных усімі палітычнымі партыямі) у склад УВК па ўсёй краіне. З іх у склад УВК было ўключана толькі 26 прэтэндэнтаў (11% ад вылучаных).
- Катэгорыя: Вясна
Не мінае і тыдня, каб Міністэрства Унутраных справаў Ігара Шуневіча не патрапіла ў аб’ектывы тэлекамераў, піша Белсат. І вось чарговая гісторыя міліцэйскага сваволля, гэтым разам з Гомельшчыны. Быў выпадковым сведкам, а апынуўся парушальнікам закону. Жыхар Хойнікаў вырашыў заступіцца за незнаёмца перад міліцыянтамі, апошнія ў адказ збілі яго на вачах у дзяцей ды жонкі.
- Катэгорыя: Вясна
Завяршыўся тэрмін падачы дакументаў у выбарчыя камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
- Катэгорыя: Вясна
Выпадкі завочнага вынясення судовых пастаноў па адміністратыўных справах у дачыненні ад грамадзянскіх актывістаў – з’ява даволі звыклая. “Ды што на тыя суды хадзіць, калі рашэнне будзе вынесена цалкам прадказальнае?” – заяўляюць часам некаторыя актывісты, ігнаруючы судовыя паседжанні.
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель паведаміў, што ўпершыню за шмат гадоў яму было дазволена азнаёміцца з дакументамі і сабранымі подпісамі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па адной з выбарчых акруг.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ дзесяці краінах свету 15 студзеня (панядзелак) у 18:20 у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
9 студзеня на паседжанні Пушкінскай акруговай камісіі №18 г. Гомеля былі разгледжаныя пакеты дакументаў, якія паступілі ад трох прэтэндэнтаў у кандыдаты: Аляксандра Кетурава (ад партыі левых “Справядлівы свет”), Лілі Лявоненка (ад працоўнага калектыву) і Галіны Цярэшчанка (ад працоўнага калектыву і праз збор подпісаў). Дарэчы, апошняя з’яўляецца дзеючым дэпутатам аблсавета і старшынёй абласной арганізацыі ГА “Белая Русь”.