У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў. На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.
Як сведчаць назіральнікі, студэнты прыходзілі арганізаванымі групамі. Цікава, што на сайце слонімскай раённай газеты “Слонімскі веснік” у той жа дзень з’явіўся артыкул, які распавядае, як навучэнцы каледжа “праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю” у першы дзень датэрміновага галасавання.
Крыніца: Слонім: студэнты-выбаршчыкі “актыўна праяўляюць грамадзянскую пазіцыю”