- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" на сваёй старонцы ў фэйсбуку, раніцай 9 студзеня па дарозе на працу быў затрыманы кіраўнік грозненскага офіса Аюб Ціціеў.
- Катэгорыя: Вясна
“Няпоўнай і фармальнай” праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць праверку, якую правяла Мінская гарадская выбарчая камісія па фактах, выкладзеных у ягоным звароце ў ЦВК. Зварот тычыўся магчымага фінансавання з боку БРСМ удзелу студэнтаў у перадвыбарчых пікетах і прадстаўлення ім вызвалення ад заняткаў. Нагадаем, што ў сярэдзіне снежня праваабаронцам з ананімных крыніц стала вядомая перапіска ў закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ. З паведамленняў вынікае, што сакратарка “БРСМ” гэтага факультэту і начальнік штабу працоўных спраў БРСМ БДУ актыўна запрашалі студэнтаў браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні асобных кандыдатаў у дэпутаты ў якасці сябраў іх ініцыятыўных груп. Пры гэтым тым, хто пагодзіцца, абяцалі прэмію ў памеры 15 рублёў і вызваленне ад заняткаў на ўвесь дзень. З гэтай нагоды юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч накіраваў заяву ў Цэнтрвыбаркам з просьбай правесці праверку па дадзеным выпадку і прыняць адпаведныя меры рэагавання.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкая абласная арганізацыя Партыі БНФ абскардзіць у судзе Бярозаўскага раёна рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму, паводле якога вылучаная ад БНФ Тамара Шчапёткіна не была ўключаная ў склад УВК па ўчастку №3 Бярозаўскага раёну па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхары Светлагорска і бліжэйшай вёскі Якімава Слабада звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла праваабаронца Алена Маслюкова.
- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.
- Катэгорыя: Вясна
Новы 2018-ы стаў чатырнаццатым годам, які сям’я асуджанага Пятра Кучуры сустракае без свайго мужа ды бацькі. 62-гадовы мянчук мае нямала набытых на зоне хранічных захворваньняў, групу інваліднасьці па сэрцы, і штодня мусіць прымаць жменю мэдыкамэнтаў. Асуджаны на 18 гадоў турмы, ён не прызнае сябе вінаватым, піша “Свабода”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што яшчэ ў пачатку снежня 2017 года палітвязень Міхаіл Жамчужны быў выкліканы адміністрацыяй калоніі №9 у Горках, дзе ён адбывае пакаранне, дзе яму паведамілі, што, паколькі ён “не стаў на шлях выпраўлення”, то не будзе прадстаўлены на ўмоўна-датэрміновае вызваленне альбо на замену пакарання на больш мяккае. Палітвязень распісаўся ў адпаведным уведамленні.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што яшчэ ў пачатку снежня 2017 года палітвязень Міхаіл Жамчужны быў выкліканы адміністрацыяй калоніі №9 у Горках, дзе ён адбывае пакаранне, дзе яму паведамілі, што, паколькі ён “не стаў на шлях выпраўлення”, то не будзе прадстаўлены на ўмоўна-датэрміновае вызваленне альбо на замену пакарання на больш мяккае. Палітвязень распісаўся ў адпаведным уведамленні.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэнні па фармаванні УВК Маскоўскага раёна Брэста абмеркавання вылучаных асобаў не было. Прапанаваным у склад камісій асобам характарыстыкі не даваліся, месцы працы не называліся. З прэтэндэнтаў у склад УВК былі ўключаныя тыя, каго рэкамендавала “працоўная група” на чале з начальнікам аддзела ідэалогіі раёна Аляксандрам Залатухіным.