29.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што 24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.

Так, у камісіі ўвайшлі: 51 чалавек або 38%, якія былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы, ад розных раённых грамадскіх аб'яднанняў — 52 чалавекі або 39%, прафесійных саюзаў — 30 або 22% і Беларускай партыі "Белая Русь" — 2 члены (крыху больш за 1%). Іншыя тры дзейныя ў Беларусі партыі ў фармаванні ўчастковых камісій не прынялі ўдзел з-за адсутнасці ў раёне арганізацыйных структур. Таксама ў камісіях не будуць прадстаўнікі працоўных калектываў.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у трохдзённы тэрмін прайшлі пасяджэнні ўчастковых камісій, на якіх былі выдадзены пасведчанні членам камісій, а таксама выбраны старшыня, яго намеснік і сакратар. Аднак ні на сайце Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, ні ў мясцовай дзяржаўнай газеце "Патрыёт" адсутнічаюць звесткі аб членах УВК і іхніх кіраўнікоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Ва Ушацкім раёне нізавыя выбарчыя камісіі сфармавалі з адсутнасцю галоснасці