Затрыманне Вольгі Мікалайчык. Фота: belsat.eu “Белсат” паведамляе, што каля 21.45. Вольгу Мікалайчык затрымалі ў Курапатах міліцыянты ў цывільным. Мікалайчык збіралася дзяжурыць там усю ноч. Але да яе пад’ехала белы мікрааўтобус без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным, схапілі і пацягнулі ў машыну. Актывістку павезлі ў Савецкі РУУС.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра перспектывы “справы прафсаюзаў”.

Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" у судзе. Фота: БеалаПАН. 31 траўня ў Мінскім гарадскім судзе адбываўся разгляд касацыйнай скаргі чатырох былых фігурантаў справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Сяргей Стрыбульскі, Віктар Мароз, Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў патрабуюць у Міністэрства фінансаў кампенсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрымання, прыцягнення іх у якасці абвінавачаных, утрымання пад вартай, а таксама прымянення падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч. Cуд Маскоўскага раёна г. Мінска даслаў чарговую позву Вячаславу Касінераву. У ёй гаворыцца, што паўторны разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1. арт. 23.34 КаАП у дачыненні да яго адбудзецца 7 чэрвеня ў 16.30 у кабінеце №217.

На пасяджэнні ПАСЕ ў Страсбургу асудзілі два смяротныя прысуды, прыведзеныя ў выкананне ў Беларусі ў сярэдзіне траўня, піша TUT.BY.

Валанцёры "Вясны" пасля суду над Таццянай Мастыкінай. Справу адправілі на дапрацоўку Валанцёрка ПЦ "Вясна", незалежная назіральніца #ControlBy Наста Лойка атрымала адказ з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 25 траўня.

Актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус 29 мая актывіст з Баранавічаў, прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, прайшоўшы беларускія суды і не знайшоўшы ў іх справядлівасці, падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў выступіў з заявай у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі. У сярэдзіне мая 2018 года ў Беларусі патаемна былі ажыццёўлены два смяротныя пакаранні – Віктара Лётава і Аляксея Міхалені. Акрамя таго, сёння Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі на вынясенне смяротных прысудаў Вячаславу Сухарку і Аляксандру Жыльнікаву.

Права на мірны сход. Фота: Новы час Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу на адмову Мінгарвыканкама ў правядзенні 25 сакавіка мітынга і дэманстрацыі ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Парыжскай камуны ў Мінску. Пасяджэнне адбудзецца 21 чэрвеня ў 11.00.

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзе 29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек.