Раней паведамлялася, што па ўсёй Беларусі пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў з 30 траўня па 1 чэрвеня салідарнасці прафсаюза РЭП, мэтамі якіх з'яўляліся выказванне салідарнасці з абвінавачанымі па крымінальнай справе кіраўнікамі прафсаюза і пратэст супраць ціску на іх прафсаюз. Але стала вядома, што заяўнікі ў Брэсце, Баранавічах, Магілёве і трох месцах Мінску атрымалі адмовы на правядзенне пікетаў, у асноўным, абгрунтоўваючы гэта правядзеннем іншых мерапрыемстваў ці адсутнасцю дамоваў. Так, “Берасцейская вясна” перадае, што Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў прафсаюзу РЭП правесці пікетаванне ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў 30 мая 2018 года. Адмова матывавалі тым, што ў заяўленым месцы будзе праходзіць моладзевы фестываль, прысвечаны Міжнароднаму дню Абароны дзяцей, які, як вядома, адзначаецца 1 чэрвеня.

Ларыса Шчыракова з удзельніцамі галадоўкі ад руху «Маці 328». Фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку Cуд Калінкавіцкага раёна 28 траўня пакараў незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову буйным штрафам паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" у судзе. Фота: БеалаПАН. Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Стрыбульскі, Віктар Мароз, Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў патрабуюць у Міністэрства фінансаў кампенсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрымання, прыцягнення іх у якасці абвінавачаных, утрымання пад вартай, а таксама прымянення падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзе 29 траўня ў 9.30 у Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава. Мужчына быў асуджаны спачатку да пажыццёвага зняволення, але пасля паўторнага разгляду Мінскім гарадскім судом прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 

"Гарадзенская вясна" перадае, што 28 траўня ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшла прэзентацыя чарговай кнігі з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якую рыхтуе і выдае Праваабарончы Цэнтр "Вясна". На гэты раз былі прадстаўлены ўспаміны былога палітвязня Алеся Кіркевіча, нараджэнцца горада над Нёманам.

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзе 29 траўня ў 9.30 у Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава. Мужчына быў асуджаны спачатку да пажыццёвага зняволення, але пасля паўторнага разгляду Мінскім гарадскім судом прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 

29 траўня ў 9.30 у Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава. 

Людміла Кучура. Фота: svaboda.org Як паведаміла жонка асуджанага Людміла Кучура, скаргу яе мужа на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў знішчыла адміністрацыя калоніі, а яго самаго хочуць прынаць псіхічна хворым.

Праваабаронцы Праваабарончага цэнтру "Вясна" 28 траўня 2018 г. далучыліся да глабальнай акцыі #FreeSentsov, якая арганізавана з мэтай прыцягнуць увагу да лёсу асуджанага ў Расійскай Федэрацыі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Поўная ізаляцыя, якая створаная адміністрацый калоніі №9 г. Горкі ў адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязня атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка.