- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскі суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь зборшчыкаў подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна, паведамляе "Берасцейская Вясна". Берасцейскія грамадскія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў. 24 чэрвеня Дзмітрый Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадcкі актывіст Алег Ярмоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся людзі ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце канцэпцыю закону "Аб папярэджанні гвалту ў сям’і". Яе накіравалі на разгляд у Савет міністраў.
- Катэгорыя: Вясна
“Вясна” схадзіла ў госці да вядомай абаронцы правоў журналістаў Жанны Літвіной, каб даведацца, як яна прыйшла да праваабароны. Пра што не маўчалі ў першых незалежных радыё? Калі адбыўся раскол журналістаў на дзяржаўных і незалежных? Як грамадства аднеслася да першых хваляў рэпрэсій журналістаў і рэдакцый у незалежнай Беларусі?
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў звярнуўся са скаргай ў Вярхоўны суд на рашэнне Віцебскага раённага суда, які абвінаваціў яго ў самавольным пахаванні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (арт. 23.43 КаАП). Гэта апошняя судовая інстанцыя, якая можа ўстанавіць невінаватасць актывіста ў здзяйсненні правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
Цягам больш за дзясятак гадоў гарадскія ўлады Віцебску забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у горадзе масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзенне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэння №881 ад 10 ліпеня 2009 году. "Віцебская Вясна" распавяла, што гэта за месцы і чаму правядзенне там масавых мерапрыемстваў амаль не мае ніякага сэнсу. Такіх месцаў у горадзе тры: раён цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі парку імя Савецкай арміі (парк “Мазурына”), парк культуры і адпачынку Чыгуначнікаў (цэнтральная сцэна) і парк 30-годдзя УЛКСМ, які знаходзіцца за СДзЮШАР “Камсамолец” (на скрыжаванні прысадаў).
- Катэгорыя: Вясна
На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
ПЭН Амерыкі (PEN America) падрыхтаваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім просіць падняць пытанне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, што ўтрымліваецца ў турме Расіі па палітычных матывах, падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.
- Катэгорыя: Вясна
У мінскім бізнес-клубе "Imaguru" 9 ліпеня адбылася дыскусія "На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны", на якой абмеркавалі розныя аспекты тэмы адмены і перагляду спісу забароненых прафесій, як у Беларусі, так і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Мерапрыемства арганізавала НДА "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы". У дыскусіі прынялі ўдзел Стэфанія Кулаева, экспертка антыдыскрымінацыйнага цэнтра «Мемарыял» (Брусель); Яўгена Луцэнка, гендэрная экспертка, дырэктарка Цэнтра сацыяльных і гендэрных даследаванняў "Нова жыццё" (Украіна); Аляксандра Дзікан, заснавальніца беларускай арганізацыі НДА "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы"; Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Вольга Цішурова, член Рэспубліканскага Савета Белхімпрафсаюза па рабоце сярод жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.