Затрыманні на акцыі вызвалення і салідарнасці 3 ліпеня Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні пра права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў Клемента Ніалетсосі Вуле з паведамленнем пра парушэнні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязательстваў у галіне абароны права на мірныя сходы.

Арцём Маркін 8 ліпеня на навуковай канферэнцыі «Прямухінскія чытанні*» у Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі быў затрыманы анархіст з Беларусі Арцём Маркін, паведамляецца на сайце Анархічнага чорнага крыжа Беларусь.

Іван Бедка і Алесь Масюк Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Іван Бедка падавалі заяўку на правядзенне 8 ліпеня пікета ў слонімскім парку. Паводле "Гарадзенскай Вясны", мэтай пікета павінен быў быць пратэст супраць Слонімскай пракуратуры і РАУС, якія да сённяшніх дзён не прынялі прадугледжаных законам мераў па расследаванню фальсіфікацыі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў (18.02.2018.) на Незалежным выбарчым участку №10 г. Слоніма.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Упершыню за апошнія шэсць месяцаў віцебскія праваабаронцы атрымалі ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага, паведамляе "Віцебская вясна". Ён піша, што за апошнія паўгода накіраваў у Віцебск тры лісты, але ў адказ нічога не атрымаў. Гэтая акалічнасць здзіўляе віцебскага праваабаронцу Леаніда Свеціка.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай рэспублікі падоўжыў арышт кіраўніку грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву на шэсць месяцаў - да 22 снежня, паведамляе «Новая газета».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна", былы палітвязень Алесь Бяляцкі распавёў "Міністэрству контркультуры" пра тое, як працуецца ў краіне, улады якой распраўляюцца з праваабаронцамі і да чаго вядзе пачатая кампанія супраць дармаедаў.

Лета – самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.

Алена Маслюкова Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова 7 ліпеня накіравала ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда скаргу. У касацыйнай інстанцыі яна абскарджвае рашэнне раённага суда, які прызнаў законнай забарону пікета ў падтрымку незалежнага прафсаюза РЭП.

Ніна Багінская У Мінску 7 ліпеня падчас пікету салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Аюб Ціціеў Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.