Грамадская ініцыятыва BY_help за дзесяць дзён сабрала для рэпрэсаваных журналістаў больш за пяць з паловай тысяч даляраў.
Як паведаміў у “Фэйсбуку” кіраўнік Гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Андрэй Стрыжак, “на дадзены момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але, па-ранейшаму, застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа. Далёка не кожны фігурант "справы БелТА" зможа самастойна іх выплаціць. Таму збор сродкаў працягваецца далей".
Як дапамагчы рэпрэсаваным журналістам?
грашыма:
-paypal: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- наяўнымі ў Мінску і ў ЕС (пішыце ў лічку);
- на рахунак у ЕС (пішыце ў лічку).
не грашыма:
- падзяліцеся гэтым пастом;
- падпішыце зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на zvarot.by
Крыніца: BY_help рэальна дапамагае журналістам-фігурантам "справы БелТА”