У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска ў 10.30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вікі Біран з-за фотаздымка з плакатам каля Дому Ураду.

Кастусь Жукоўскі Кастусь Жукоўскі прыйшоў ва ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, каб забраць сваё вадзіцельскае пасведчанне. Аднак у выніку на яго выклікалі міліцыю, склалі пратакол, даставілі ў суд, а адтуль з высокім ціскам, тэмпературай і болямі ў вобласці жывата - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. У адказе на зварот праваабаронцы ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча датаваным 16 ліпеня і падпісаным начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства Генеральнай пракуратуры Д. Васілевічам значыцца, што шырыня ахоўнай тэрыторыі ўрочышча Курапаты з паўночнага захаду паменшана са 120 да 50 метраў згодна з новай пастановай Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 года, у сувязі з чым аб'ект прыдарожнага сэрвісу - рэстаранны комплекс "Паедзем-паядзім" - размешчаны за яе мяжой. 

Затрыманне журналістаў Белсату ў Курапатах. Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах каля запраўкі і рэстарана "Поедем поедім".

Аюб Ціціеў у судзе. Фота ПЦ "Мемарыял" Як паведамляе "Новая газета", у Шалінскім гарадскім судзе Чачні ў першы дзень пасяджэння па справе кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева дапыталі сведак абвінавачання - семярых паліцэйскіх, якія выходзілі на працу ў дзень затрымання праваабаронцы, 9 студзеня.

Сустрэча бацькоў з намесніцай міністра адукацыі Беларусі Раісай Сідарэнкай. Фота: Радыё Свабода Пакуль сталічныя чыноўнікі ад адукацыі бадзёра рапартуюць аб тым, як расце колькасць школьных класаў і груп у дзіцячых садах з беларускай мовай навучання, рэальна бацькі сустыкаюцца са сцяной непаразумення і перашкодаў у рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права.

Затрыманне актывістаў каля рэстарана "Гранд Кушавель". Фота: БелаПАН У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 20 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 19 ліпеня пад час пікетавання рэстарана “Гранд Кушавель” актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгі Нікалайчык і Маі Наумавай. Ноч да суду яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Фота: tut.by Цяпер Аліна Скрэбунова і Яўген Глушкоў удваіх павінны будуць выплаціць дзяржаве 80 базавых велічынь за журналісцкую дзейнасць, адзначаецца на сайце mspring.online.

Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву. Яны раздавалі мінакам улёткі і тлумачылі сітуацыю з рэстаранам “Поедем поедім”, які пабудаваны ў ахоўнай мемарыяльнай зоне Курапат.

Андрэй Бастунец У Мінску прайшоў пяты раўнд Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асобная сесія была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне, паведамляе БАЖ.