Праваабарончая арганізацыя Human Constanta шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі па ўсёй краіне (не толькі юрыстаў_к).
Дэдлайн падачы заяўкі - 6 верасня.
Калі, дзе і пра што?
У фокусе нашай увагі суды па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці. Прававое паняцце экстрэмізму і юрыдычная практыка на сённяшні дзень толькі фармуецца. Па тэме злачынстваў на глебе нянавісці матыў злачынства не заўсёды ў дастатковай ступені зафіксаваны, і гэта стварае ўмовы для дыскрымінацыі ў грамадстве. Нам важна сумесна вывучыць гэтыя новыя выклікі і тэндэнцыі.
Мы падрыхтуем валанцёраў і валанцёрак, якія змогуць наведваць судовыя працэсы і рабіць маніторынгі.
У суботу 8 верасня з 12 да 18 гадзін у Мінску мы правядзем семінар-трэнінг, дзе распавядзем:
- што такое экстрэмізм і злачынствы на глебе нянавісці;
- што такое беларускія суды;
- як трапляць на судовыя працэсы;
- на што звяртаць увагу падчас працэсу;
- як ваша прысутнасць на працэсе можа вырашаць грамадскія праблемы;
- якія асаблівасці ў судоў па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці;
- аб нашай метадалогіі назірання па гэтых тэмах;
- усё, што вас цікавіць пра суды.
Пасля гэтага разам з удзельнікамі_цамі мы можам арганізаваць практычныя назіранні ў вашых гарадах.
Для каго?
Мы шукаем актыўных людзей, гатовых да новых ведаў і навыкаў, а таксама якія падзяляюць каштоўнасці правоў чалавека.
Якія ўмовы ўдзелу?
Семінар бясплатны, але ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны будуць правесці палявы маніторынг з нашым садзейнічаннем і наведаць мінімум адно судовае паседжанне цягам шасці месяцаў. Таксама ў нас ёсць правіла поўнага ўдзелу: з 12 да 18 гадзін у суботу 8 верасня.
Удзельнікам і ўдзельніцам не з Мінска мы аплачваем дарожныя выдаткі.
Для ўдзелу запоўніце анкету па спасылцы да 6 верасня ўключна.
Да сустрэчы!