Затрыманне актывісткі Маі Навумавай каля рэстарана "Гранд Кушавель". Фота: БелаПАН. Копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП) атрымала па пошце адна з актыўных абаронцаў Курапатаў Мая Навумава. Інцыдэнт, які зафіксаваны ў пратаколе, здарыўся яшчэ 14 ліпеня. У той дзень адзін з аўтамабіляў, які спрабаваў праехаць да рэстарана «Поедем поедим», збіў пікетоўшчыка Леаніда Кулакова.

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Кіраўніку Гарадзенскага абласнога аддзялення АГП Мікалаю Саляніку 23-га ліпеня патэлефанавала сакратар Ленінскага суда Гародні і паведаміла, што суд над ім, які не адбыўся 18-га ліпеня, а сама справа была аддадзена на дапрацоўку, адбудзецца 26-га ліпеня у Ленінскім судзе Гародні у 14.30. Раней яго вінавацілі ва удзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачванне ў хуліганстве. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".

У ноч з пятніцы на суботу, 21 чэрвеня 2018 года, у клубе "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц. У ноч з 29 на 30 чэрвеня гэта ўжо мела месца. Тады супрацоўнікі міліцыі перапісалі асабістыя дадзеныя, уключна з месцам працы. Адзін са сведкаў міліцэйскай праверкі выказаў меркаванне, што гэта помста за «​ЛГБТ-клумбу» каля помніка мінскага гарадавога. За гэтую акцыю 29 чэрвеня суды г. Мінска пакаралі студэнтаў тэатральнай лабараторыі Fortinbras штрафамі ў памеры 3 базавых велічыняў. Як мяркуе юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Алег Пашкевіч, праблема ў такіх рэйдах акрамя непасрэднага ціску на супольнасць, у тым, што асабістыя дадзеныя прадстаунікоу ЛГБТ-супольнасці збіраюцца для прафілявання ў структурах МУС. Супрацоўнікі міліцыі фармуюць базу, якая невядома каму даступна, і ў выпадку нейкага здзяйснення злачынства павязанага з палавой недатыкальнасцю, людзей, толькі на падставе таго, што яны ёсць у гэтай базе, пачынаюць выклікаць на допыты і размовы.

Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”. І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга “Андрей Павук” пад навіной на сайце “Белсат”.

Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў. Фота:belsat.eu Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў звярнуўся да гарадскіх уладаў па дазвол на правядзенне ў Віцебску вулічнага фестывалю «Дзень незалежнасці». Як паведамляе belsat.eu, кіраўніцтва гораду адказала адмовай.

Аляксей Кайрыс і Алесь Дзянісаў. Фотакалаж "Нашай Нівы". У гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава  і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.

Мікалай Дзядок Была палітвязень, анархіст Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” падрыхтаваў і накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна, які аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь.

Мерхдад Джамшыдзіян. Фота Tut.by Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мехрдада Джамшыдзіяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску ў чаканні дэпартацыі, паведамляе радыё Свабода. 

Алесь Масюк Тыдзень таму грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь скаргу на адмову пракуратуры Гарадзенскай вобласці ў рэагаванні на заявы пра злачынствы і фальсіфікатарства на выбарах.

Галіна Смірнова, Бабруйск. Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.