«Валанцёрскі фэст» 15 верасня 2018 года збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.
Праграма фэсту:
11.00 – 12.00 — рэгістрацыя і размеркаванне валанцёраў і валанцёрак (дворык Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).
12.00 – 16.30 — валанцёрства ў арганізацыях / ініцыятывах / культурна–адукацыйных пляцоўках.
16.30 – 17.30 — час падзяліцца досведам і ўражаннямі.
18.00 — канцэрт гурта «Крем Сода» (Cream Soda) у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту — уваход вольны!).
Больш за дваццаць дабрачынных, праваабарончых, экалагічных, адукацыйных арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак падалі заяўкі на ўдзел у сёлетнім фэсце.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ПОЎНЫ СПІС І ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА ФЭСТ МОЖНА ПА СПАСЫЛЦЫ: HTTPS://GOO.GL/FORMS/VHM0JK2GN8YPO3RQ2
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што кожны і кожная з вас можа выбраць дзве арганізацыі / ініцыятывы / культурна-адукацыйныя пляцоўкі, пазнаёміцца з дзейнасцю і паваланцёрыць у якіх будзе магчымасць падчас фэсту.
Па ўсіх пытаннях лістуйце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Далучайся да падзеі ў Facebook і сачыце за навінамі.
Да сустрэчы 15 верасня ў 11.00 у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19).
Арганізуе мерапрыемства Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» па запрашэнні РМГА «Некст Стоп – Нью Лайф».