Мікалай Дзядок У кватэры, дзе зарэгістраваны былы палітвязень Мікола Дзядок, праваахоўнікі зладзілі агляд. Гэта адбылося 3 жніўня каля 21.00. Самога актывіста ў той час не было дома, прысутнічала ягоная маці.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік перад судом. Фота: ПЦ "Вясна". У панядзелак, 6 жніўня, у судзе Савецкага раёна Мінска працягваецца судова працэс па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка  ва ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры  (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя Суд Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі».

Максім Вінярскі. Актывіст кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі атрымаў 10 сутак арышту, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец у сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

У 2012 годзе шэраг няўрадавых арганізацый і кааліцый розных еўрапейскіх краін выступілі з ініцыятывай абвяшчэння Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абраўшы для яго правядзення дату 4 жніўня — дзень арышту вядомага беларускага праваабаронцы, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Генадзем Фядынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. Калі пачаўся ціск на самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? Як раней прафсаюз мог уплываць на сітуацыю правоў працоўных у Беларусі? З якімі складанасцямі ў сваёй працы сутыкаўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўжо 27 год узначальвае яго? Чытайце у нашым інтэрв'ю.

Парыж-Жэнева, 3 жніўня 2018 года 30 ліпеня 2018 года ў Савецкім раённым судзе г. Мінску пачаўся судовы працэс над двума прафсаюзнымі лідэрамі: сп. Генадзем Фядынічам і сп. Ігарам Комлікам. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), якая на мінулым тыдні накіравала ў Беларусь місію па назіранні за судом, паведамляе пра шэраг парушэнняў стандартаў справядлівага судовага разбору і зноў звяртаецца да ўладаў з заклікам спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у краіне.

Старшыня Libereco - Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер распавёў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” пра сваю дзейнасць па Беларусі, тэмы, якія больш за ўсё хвалююць, і тыя змены, якія неабходныя ў краіне.

Затрыманне актывісткі Маі Навумавай каля рэстарана "Гранд Кушавель". Фота: БелаПАН. Два дні працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Маі Навумавай у судзе Першамайскага раёна Мінска.

Папа Францішак. Фота АР. Як паведамляе Белсат, чалавек не губляе права на жыццё нават пасля здзяйснення найцяжэйшых злачынстваў, сучасныя ўмовы ўжо не даюць маральнага апраўдання выкарыстанню смяротнага пакарання, кажа новая рэдакцыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.