Андрэй Бастунец, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Юлія Уанон і Юрый Чавусаў на сайд-івэнце па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Фота Вольгі Саламатавай 12 верасня ў Варшаве ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбыўся сайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі.

У мерапрыемстве «Бягучая сітуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя з першых рук» удзельнічалі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі ў супрацоўніцтве з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Цэнтрам прававой трансфармацыі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на сайд-івэнце прадставіў Валянцін Стэфановіч.

Напачатку мерапрыемства яго мадэратар і юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў зрабіў агульны агляд сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Ён адзначыў, што ў краіне артымліваецца даволі парадаксальная сітуацыя, калі ўрад нібыта выконвае свае міжнарожныя абавязальніцтвы, прадстаўляе справаздачы, нават прынімае “Міжведамасны план па правах чалавека” і рапартуе пра яго паспяховую рэалізацыю. Але ж праваабаронцы бачаць іншую сітуацыю, калі грунтоўных зменаў у заканадаўстве няма, альбо яны абсалютна недастатковыя, а правы чалавека працягваюць сістэматычна парушацца.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец выказаўся адносна апошніх падзей у галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці наконт новых крымінальных спраў супраць журналістаў і рэдактараў. Таксама Андрэй Бастунец спыніўся на зменах у заканадаўства аб СМІ, якія будуць прыняты ў хуткім часе.

Прадстаўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка распавяла пра сітуацыю ў Беларусі з правам на свабоду асацыяцый. У прыватнасці, яна казала пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК РБ і замены пакарання на адміністрацыйную адказнасць. Праваабаронца падкрэсліла, што для праваабарончай супольнасці такія змены непрымальныя, бо ў такім выпадку права на свабоду асацыяцый па-ранейшаму будзе груба парушацца. Праваабарончая супольнасць лічыць, што забарона дзейнасці любых незарэгістраваных НДА увогуле мусіць быць ліквідавана, як і крымінальная ці адміністрацыйная адказнасць за іх дзейнасць.

Таксама Вольга Смалянка спынілася на праблеме доступа да фінансавання, у тым ліку і замежнага, для грамадскіх арганізацый. На думку праваабаронцаў, гэты сістэмная праблема робіць арганізацыі вельмі ўразлівымі. Як прыклад – справа Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама Алеся Бяляцкага

Cайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. 12.09.2018. Фота Вольгі Саламатавай
Cайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. 12.09.2018. Фота Вольгі Саламатавай

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, у сваю чаргу, развіў тэму “справы прафсаюзаў” і распавёў акалічнасці судовага працэса над Фядынічам і Комлікам. Ён адзначыў, што падчас суда сталі відавочнымі недахопы доказнай базы. Фактычна ўсе доказы трымаліся на адным дакуменце невядомага паходжання, які апынуўся ў электроннай паштовай скрыні, паходжанне якой і прыналежнасць камусьці з сябраў прафсаюза таксама падчас следства і суда не былі ўстаноўлены.

У сваім выступе праваабаронца таксама закрануў тэму новай рэдакцыі закона аб масавых мерапрыемствах, дзе засталіся актуальнымі ўсе тыя моманты, якія пастаянна падвяргаліся крытыцы з боку праваабаронцаў. Акрамя гэтага, Валянцін Стэфановіч распавёў апошнюю інфармацыю пра сітуацыю ў краіне са смяротным пакараннем, а менавіта пра рашэнне КПЧ ААН па расстралянаму Аляксандру Грунову, якое сталася сёмым рашэннем КПЧ, што прызнае парушэнне права на жыццё з боку беларускай дзяржавы. Праваабаронца нагадаў, што апошняя казнь Аляксея Міхалені адбалася насуперак працэдурам, распачатым КПЧ ААН пасля рэгістрацыі яго індывідуальнага зварота. Напрыканцы выступу Стэфановіч заклікаў усе краіны, у якіх захоўваецца смяротнае пакарання, прыняць меры для яго адмены альбо для ўвядзення мараторыя.

Пра сітуацыю з незалежнай адвакатурай у Беларусі распавяла прадстаўніца Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Юлія Уанон. Яна прывезла ў Варшаву справаздачу, падрыхтаваную Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў сумесна з Парыжскай калегіяй адвакатаў і ПЦ "Вясна", у якой крытыкуецца беларускае заканадаўства, якое дазваляе выканаўчай уладзе кантраляваць прафесію адвакатаў. 

side-event12093.jpg
Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Юлія Уанон (FIDH), Вольга Смалянка (Lawtrend)

У кастрычніку 2018 года на сваёй 124 сесіі Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць Перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю аб выкананні краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўрад Беларусі ўпершыню за 20 гадоў выканаў сваё абавязацельства па Міжнароднаму пакту, прадставіўшы сваю нацыянальную справаздачу і ліквідаваўшы тым самым шматгадовую запазычанасць па прадастаўленні справаздачы. Напярэдадні гэтай падзеі беларускія праваабарончыя НДА падрыхтавалі сваю альтэрнатыўную справаздачу, якая будзе прадстаўлена грамадскасці на паралельным мерапрыемстве на HDIM 2018.

Крыніца: Праваабаронцы распавялі пра сітуацыю з грамадзянскімі і палітычнымі правамі на нарадзе АБСЕ па чалавечым вымярэнні