Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Практычна месяц, а дакладна з 27 чэрвеня, трымае галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1 Ігар Гершанкоў. На такі суровы пратэстны крок асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Магілёва падштурхнула парушэнне ягонага права на перапіску. Усе скаргі Гершанкова ў Генеральную пракуратуру, Дэпартамент выканання пакаранняў, у беларускае прадстаўніцтва ААН, а таксама многія лісты да родных, не даходзяць да адрасатаў.

Дзмітрый Галко. Фота: Наша Ніва 17 ліпеня 2018 года суд Савецкага раёна Мінска вынес абвінаваўчы прысуд журналісту Дзмітрыю Галко. Дзмітрый прызнаны вінаватым па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і асуджаны да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў.

У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах, паведамляе Еўрарадыё.

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Кіраўніку Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалаю Саляніку зноў пазваніла сакратарка Ленінскага суда Гародні і паведаміла, што справа над ім у чарговы раз адпраўлена на дапрацоўку. Літаральна дзень да таго такім жа званком Мікалаю Саляніку было паведамлена, што суд над ім адбудзецца 26-га ліпеня.

Памятны знак ў гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідскім раёне. Фота:pyx.by Актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», завяршылі ўсталёўку памятнага знака ў гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідскім раёне, а 29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцця і мерапрыемствы ў гонар 155-годдзя паўстання.

Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс. Фота: baj.by Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.

Юры Рубцоў Былы беларускі палітвязень Юрый Рубцоў чакае ў Германіі рашэння суда на сваю апеляцыю па адмове ў палітычным прытулку.

Алена Крэнь. Фота: БелСАТ. Пазіцыя ўладаў – навошта звяртацца ў міжнародны Камітэт правоў чалавека, калі ёсць выдатная беларуская пракуратура?

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Блогер Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Берасьцейскі міжраённы сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.

Ігар Комлік. Фота: palitviazni.info Як паведамляе Радыё Рацыя, фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавядае, што каторы месяц ужо не можа дабіцца пакарання для таго, хто паклёпнічаў на яго на розных сайтах.