Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Блогера Сяргея Пятрухіна затрымала міліцыя і вязе ў Ленінскі РАУС Брэста. Ёсць ордэр на агляд ягонай кватэры, піша «Беларускі партызан”.

"Астравецкі шлях" у Маладэчна 26 ліпеня. Фота: А. Капуцкі. Анансаваная загадзя акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС мусіла адбыцца ў Маладэчна 26 ліпеня. Аднак ў гарадскім парку каля памятнага знака «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» сабралася некалькі чалавек і два дзесяткі супрацоўнікаў у цывільным.

Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Геннадзем Федынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. З чаго пачыналася прафсаюзная дзейнасць Геннадзя? Як ствараўся самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? З якімі складанасцямі ў сваёй працы сутыкаўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўжо 27 год узначальвае яго? Чытайце у нашым інтэрв'ю. Геннадзь Федыніч

Таццяна Агеева. Фота humanrightshouse.org Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае інтэрв'ю з праваабаронцамі, выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў у Беларусі» (скарочана – ILIA-By, ад англ. «International Law in Advocacy in Belarus»), у прыватнасці, праекта «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» (скарочана – BISH, ад англ. “Bring International Standards Home”).

Ілюстратыўнае фота: Еўрарадыё Беларусаў-першакласнікаў хочуць загнаць на акраіну горада. Бацькі першакласнікаў склалі ліст да Міністра адукацыі РБ. У якім акрэслілі сітуацыю. А яна прыладна такая:

Леанід Судаленка. Гомельскага праваабаронцу і юрыста Леаніда Судаленку выклікалі 26 ліпеня па тэлефоне ў Навабеліцкі РАУС – нібыта ў міліцыі маецца заява ад грамадзяніна Гомеля, які просіць прыцягнуць да адказнасці Судаленку і актывіста Барыса Анікеева за паклёп.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. На блогера Сяргея Пятрухіна Берасцейскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа справа паводле ч.2 арт 189 Крымінальнага кодэкса “абраза”. 24 ліпеня Пятрухін знайшоў у паштовай скрыні позву на 23 ліпеня ад следчага Арцёма Хільковіча. У якасці каго выклікаўся Сяргей Пятрухін пазначана не было.

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя. У судзе Бярозаўскага раёна 26 ліпеня прайшло першае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера Тамары Шчапёткінай, якую вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, пасяджэнне  пачалося з таго, што суддзя Алена Нямкова беспадстаўна выдаліла Аляксандра Кабанава з судовага пасяджэння. Пра тое, што пратакол патрабуе дапрацоўкі, даведаліся толькі пасля выступу Шчапёткінай і 45-хвіліннага перапынку, калі пачаў выступаць старэйшы ўчастковы Бярозаўскага РАУС Сяргей Манцэвіч, які складаў пратакол.

Алег Шабетнік, фота з Facebook актывіста Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі, паведамляе БАЖ.

Вясной ва ўсіх рэгіёнах Беларусі былі пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.