06.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі мужчыну, які падчас пратэстаў у 2020 годзе даў інтэрв'ю Onliner

"Пакаяльнае відэа" з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы 6 лютага.

Сілавікі пагражаюць рэпрэсіямі і сяброўцы затрыманага, з якой ён быў разам на акцыі пратэсту.

Чарговы "хапун" на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 7 чалавек

Пра гэта стала вядома 6 лютага з праўладанга тэлеграм-канала. Усіх іх вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Трансгендэрную дзяўчыну Кутузаву Вікторыю арыштавалі на 13 сутак

Кутузава Вікторыя
Кутузава Вікторыя

Інфармацыю аб гэтым парталу "TG HOUSE" паведаміў знаёмы дзяўчыны. Па словах хлопца, затрымалі яе ўвечары 31 студзеня. Калі адбылося пасяджэнне, і па якім артыкуле яе судзілі — невядома.

Нагадаем, пра затрыманне трансгендэрнай дзяўчыны стала вядома 3 лютага. На "пакаяльным відэа" затрыманая расказала, што ў чэрвені 2023 года яе збіў украінец за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ на заплечніку і пашкодзіў палец. Затрымалі дзяўчыну за перасланае паведамленне з "экстрэмісцкага рэсурсу".

Крыніца: Новыя затрыманні і адміністрацыйны арышт: хроніка пераследу 6 лютага