07.02.2024 Тэгі: выбары-2024Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Па стане на 7 лютага ў суды паступіла толькі шэсць скаргаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч і дадаў, што беларускія суды змянілі графік працы для "аператыўнага разгляду скаргаў падчас выбарчай кампаніі". Прэс-служба Вярхоўнага суда піша, што яны ацэньваюць сітуацыю, у якой праходзіць электаральная кампанія, як спакойную і кантраляваную. У гэты ж час "Праваабаронцы за свабодныя выбары" называюць гэта "зачышчаным палітычным кліматам".

Валерый Калінковіч звярнуў увагу на дастаткова кароткія тэрміны выбарчай кампаніі, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць. Для разгляду ў судзе скаргаў на дзеянні выбарчых камісій законам устаноўлены таксама досыць кароткія тэрміны.

"З улікам гэтага ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі прынятыя пэўныя арганізацыйныя меры, якімі на перыяд правядзення выбарчай кампаніі ўнесены змены ў графік працы судоў, каб кожны ўдзельнік выбарчага працэсу, жадаючы звярнуцца па судовую абарону, мог рэалізаваць сваё права, у тым ліку і ў непрацоўныя дні".

Пры гэтым абноўлены графік працы судоў не прыводзіцца.

Апошнюю справаздачу праваабаронцаў чытайце тут:

Выбары*2024. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Толькі шэсць скаргаў паступіла ў суды падчас гэтай выбарчай кампаніі