07.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па ініцыятыве ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама ў школах горада рэалізуецца іпраект "Парламентарый і дзеці: размова аб галоўным" пад дэвізам "Сёння – школьнік, заўтра – выбаршчык".
Як піша Баранавіцкая аб'яднаная газета "Наш край", напярэдадні адзінага дня галасавання ў Рэспубліцы Беларусь ладзяцца адмысловыя мерапрыемствы для "грамадзянска-патрыятычнага і ідэалагічнага выхавання, прыцягнення ўвагі вучняў да значнасці выбараў у краіне, пашырэння ўяўленняў і ведаў вучняў аб дзяржаве, яго сімволіцы, вышэйшых службовых асобах дзяржавы; фарміравання ў будучых выбаршчыкаў грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей і вопыту сацыяльных адносін".
Паведамляецца, што ідэалагічная "апрацоўка" вучняў прайшла ўжо ў сярэдніх школах №№ 16 і 20. Асаблівую ўвагу мясцовыя ідэолагі надалі будучаму адзінаму дню галасавання, які адбудзецца 25 лютага 2024 года. Усе прысутныя даведаліся пра тое, якім чынам яны могуць унесці свой уклад у развіццё дэмакратычных працэсаў у краіне і важнасці правільнага выбару кандыдатаў.
Толькі вось пра тое, як зараз дзеці будуць уносіць свой уклад у выбарчую кампанію, газета не паведамляе.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: Адзін крок да дзіцячага садка: як у Баранавічах "апрацоўваюць" школьнікаў на тэму выбараў