Раман Пратасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7:26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі. Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны “ў аўтобусе месяц таму”.

Па інфармацыі “Еўрарадыё”  зараз тэлефон Пратасевіча недасяжны.

Крыху раней журналіст напісаў пра сваё затрыманне ў твітары:

"Ко мне в квартиру пришли сотрудники уголовного розыска. Забирают."

 1 верасня 2018 года Раман Пратасевіч часова акрэдытаваны пры МЗС у якасці карэспандэнта Еўрарадыё. Тэрмін акрэдытацыі скончыўся 31 кастрычніка. У сярэдзіне кастрычніка мінскі карпункт Еўрарадыё звярнуўся ў знешнепалітычнае ведамства для працягу акрэдытацыі.

Крыніца: Затрыманы журналіст Раман Пратасевіч