Некаторым падазраваным па «Справе БелТА» 5 лістапада было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.349 Крымінальнага кодэксу Беларусі. У прыватнасці, як паведамляе TUT.BY, абвінавачванне ў тым, што «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці здзейсніла суправаджаюцца парушэннем сістэмы абароны несанкцыянаваныя доступы да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сеткі рэспубліканскага УП "БелТА", што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды» прад'яўленыя чатыром супрацоўнікам партала TUT.BY. Сума шкоды розная ў кожным з выпадкаў і вар'іруецца ад 3000 да 14230 рублёў. Мера стрымання абраная ў выглядзе падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах.
Нагадаем, 7 жніўня ў офісах кампаній TUT.BY і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманні. Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік інфармагенцтва Таццяна Каравянкова, уласкар «Нямецкай хвалі» Павал Быкоўскі і рэдактар інтэрнэт-сайту газеты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 27 жніўня большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Яшчэ чатыры супрацоўнікі TUT.BY застаюцца ў статусе падазраваных. 25 верасня рэдактар парталу Дзмітрый Бобрык выступіў з заявай у сваім Facebook. Журналіст паведаміў, што з самага пачатку расследавання па «справе БЕЛТА» на яго аказваўся ціск, яму пагражалі раскрыццём дэталяў асабістага жыцця.
1. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў 8 жніўня, што, пад час правядзення праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца «БелТА», з боку службовых асобаў выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбаі Медыя».
2. Была ўзбуджаная крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максімальнае пакаранне па артыкуле арт. 349 КК — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
3. Агульны спіс затрыманых цягам 7 – 9 жніўня:
4. Сумесная заява “Беларускай асацыяцыі журналістаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага ПЭН-Цэнтру з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў
Крыніца: Фігурантам "справы БелТА" пачалі выстаўляць абвінавачанні