Мікалай Дзядок Пра тое, што беларускія праваахоўныя органы злоўжываюць адпіскамі і дэлегаваннем паступіўшых да іх скаргаў і заяваў адзін аднаму, вядома даўно. Часцяком усё заканчваецца тым, што ў скаргаў мінае тэрмін разгляду, альбо яны апынаюцца ў той інстанцыі, на дзеянні якой і былі накіраваныя. На прыкладзе скаргі актывіста Мікалая Дзядка, якую ён яшчэ ў ліпені падаў у сувязі з незаконным затрыманнем пад Крупкамі, мы вырашылі прасачыць, якім цярністым бывае яе шлях у сучасных беларускіх рэаліях.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стаў вядомы чарговы выпадак бесчалавечнага, жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. На гэты раз гісторыя міліцэйскага самавольства адбылася ў Гродне з экалагічным актывістам і яго сябрамі.

Дзям'ян Лепясевіч. Фота: БелСАТ У Берасці 26 кастрычніка – працяг суду над сябрам ініцыятыўнай групы супраць завода АКБ Дзем’янам Лепясевічам. Яго абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).

Журналіст Андрэй Толчын. Фота з сайта baj.by Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Канстанцін Скорын палічыў журналіста вінаватым у парушэнні артыкула 22,9 частка 2 “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці. Фота: АБСЕ / Ільгар Гасанаў Рэпрэсіі супраць свабоды слова з'яўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэння і ўціску на правы чалавека ў Беларусі, незалежны эксперт паведаміў у сваім выступе перад Генеральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.

Алена Маслюкова ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова, пакараная судом за арганізацыю 15 верасня флэшмобу супраць завода беленай цэлюлозы, накіравала дадатковую скаргу ў Гомельскі абласны суд. Яна патрабуе адмяніць пастанову суду Светлагорскага раёна ад 9 кастрычніка і спыніць адміністратыўны працэс супраць яе.

Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна". Сацыяльны актывіст і ўдзельнік анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які па адбыцці пакарання выйшаў на волю 24 кастрычніка,  сустрэўся з праваабаронцамі “Вясны”. Цяпер ужо былы палітвязень выказаў падзяку ўсім, хто яго падтрымліваў за кратамі, пісаў лісты падтрымкі, праводзіў акцыі салідарнасці, распавёў пра акалічнасці зняволення і падзяліўся першымі ўражаннямі ад знаходжання на волі.

Супрацоўнік міліцыі здымае мірны сход грамадзян у Берасці. Фота: Радыё Свабода. Суд Ленінскага раёна Берасця працягвае караць ўдзельнікаў мірнага сходу грамадзян, які адбыўся 14 кастрычніка.  Па звестках праваабаронцаў, штрафы і арышты за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем атрымалі 12 чалавек.

Мікалай Балабан у Мінску 25 кастрычніка 2018 Пасля затрымання ў мінскім гатэлі кіеўскага мэнэджара па продажу рэкламы і юрыста Міколу Балабана адвезлі ў пастарунак, а пазней адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода. На Форум мэдыямэнэджменту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Як паведамляюць naviny.by, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.