Разгляд апеляцый па справе "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 18 снежня 2017 года. Праваабаронцы "Вясны" даведаліся пра меркаваную дату прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова. Як паведамілі сваякі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду, з ночы 19 па 20 лістапада ў камеры "смяротнікаў", ён застаўся адзін. Вядома, што да гэтага часу яго сукамернікам з'яўляўся Сямён Беражны. Мяркуецца, што ў гэтую ноч растралялі і Ігара Гершанкова.

Андрэй Палуда патлумачыў: "Згодна з працэдурамі, прадугледжанымі беларускім заканадаўствам, мяркуемую дату прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў сваякі могуць даведацца толькі з дакументаў, якія выдаюць ім дзяржаўныя органы. Дакумент аб прывядзенні смяротнага прысуду ў выкананне выдае суд першай інстанцыі, які вынес гэты прысуд, а ворганы ЗАГС  – пасведчанне аб смерці".

Нагадаем, пра выкананне смяротных прысудаў у адносінах да Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога праваабаронцам "Вясны" стала вядома27 і 28 лістапада. Пра гэта паведамілі іх сваякі. 

На дадзены момант у Беларусі выканання смяротнага прысуду чакаюць два чалавекіВячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў. 

Нагадаем, па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня 2017 года Ігар Гершанкоў і яго жонка Таццяна Гершанкова абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды:

  • Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл; 
  • Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакарання -  растрэл;
  • Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;
  • Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

20 снежня 2017 года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня 2017 года пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.

Крыніца: Праваабаронцы даведаліся пра меркаваную дату растрэлаў Беражнога і Гершанкова