- Катэгорыя: Вясна
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, прысуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай па ч. 1 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да праваабаронцы Рамана Кісляка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 14 кастрычніка на плошчы Леніна абласнога цэнтра.
- Катэгорыя: Вясна
Суд па адміністрацыйнай справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Алеся Дзянісава адбудзецца сёмага лістапада. Пра гэта гарадзенскі музыка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.
- Катэгорыя: Вясна
Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву аштрафавалі ў судзе Камянецкага раёна агулам на 2 205 рублёў. Такое рашэнне вынесла суддзя Аксана Скель.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце "Воранаўскай газеты" у святочным стылі размещаны артыкул аб прыцягненні працаўнікоў розных прадпрыемстваў да ўборкі ўраджаю на палях саўгаса "Воранаўскі".
- Катэгорыя: Вясна
На мапе свету цягам кастрычніка павялічылася тэрыторыя, вольная ад смяротнага пакарання. На тэрыторыі штата Вашынгтон (ЗША) смяротнае пакаранне было адмененае 11 кастрычніка. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд штата. Да цяперашняга моманту на вышэйшую меру пакарання ў Вашынгтоне быў накладзены мараторый. Згодна з рашэннем суда, ужо вынесеныя смяротныя прысуды павінны замяніць на пажыццёвае зняволенне, паведамляе газета The Washington Post. У турмах штата ўтрымліваюцца восем чалавек, якіх раней асудзілі да смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая «Магілёўская вясна» і mspring.online запрашаюць палітыкаў, актывістаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў і проста неабыякавых людзей на мазгавы штурм.