"Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна". "Усталяваны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадак акрэдытацыі ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, не можа разглядацца як абмежаванне названага правы п.3 арт. 19 Пакта", - адзначаецца ў інфармацыі кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека, зарэгістраваным пад нумарам 2911/2016.

Раман Пратасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7:26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі. Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны “ў аўтобусе месяц таму”.

Зміцер Паліенка ў Мінску. Фота: Радыё Свабода. Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён зараз займаецца і што ў  планах.

З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.  Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку»

Першага лістапада 1995 года ў Мінску была зарэгістравана адна са старэйшых праваабарончых арганізацый краіны “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. Заснавальнікамі камітэту з’яўляліся больш за 50 вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў, сярод якіх Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Карлас Шэрман, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін ды шмат іншых.

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Увечары 31 кастрычніка сацыяльны актывіст анархісцкага накірунку Вячаслаў Касінераў паведаміў ў сацыяльных сетках аб тым, што у адносінах да яго распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук" па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

Ілюстрацыйнае фота: "Маладэчанскія навіны" Штовосень Беларусь ліхаманіць ад бітвы за ўраджай. Так-так, не ад ўборкі ўраджаю на палетках, а менавіта ад БІТВЫ. І тут дзеля “перамогі”, для ўладаў падыходзяць усе сродкі: у “апошні і рашучы бой” кідаюць усе наяўныя рэзервы – школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, работнікаў бюджэтных установаў і нават армію. Шматлікія выпадкі прымусовай працы – у цэнтры ўвагі праваабаронцаў, гэтыя факты абскарджваюцца і становяцца галоснымі.

Алесь Дзянісаў у судзе 2 лістапада 2018 года. Суд Кастрычніцкага раёна Горадні разглядае 2 лістапада адміністрацыйную справу вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Дэпутат Алег Леўшуноў. Фота: Leanid Sudalenka Першага лістапада ў Гомелі пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі грамадскасць, дэпутаты Парламента і міжнародныя эксперты каля двух гадзін абмяркоўвалі пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі, паведамляе "Гомельская вясна". У дыялогу аб праблематыцы смяротнай кары прыняў удзел праваабаронца Леанід Судаленка.