Дэпутат Алег Леўшуноў. Фота: Leanid Sudalenka Першага лістапада ў Гомелі пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі грамадскасць, дэпутаты Парламента і міжнародныя эксперты каля двух гадзін абмяркоўвалі пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі, паведамляе "Гомельская вясна". У дыялогу аб праблематыцы смяротнай кары прыняў удзел праваабаронца Леанід Судаленка.

Алесь Дзянісаў у судзе 2 лістапада 2018 года. Суд Кастрычніцкага раёна Горадні разглядае 2 лістапада адміністрацыйную справу вакаліста гурта Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава.

Штовосень Беларусь ліхаманіць ад бітвы за ўраджай. Так-так, не ад ўборкі ўраджаю на палетках, а менавіта ад БІТВЫ. І тут дзеля “перамогі”, для ўладаў падыходзяць усе сродкі: у “апошні і рашучы бой” кідаюць усе наяўныя рэзервы – школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, работнікаў бюджэтных установаў і нават армію. Шматлікія выпадкі прымусовай працы – у цэнтры ўвагі праваабаронцаў, гэтыя факты абскарджваюцца і становяцца галоснымі.

Добрую вестку перадае з Рэчыцы праваабаронца “Вясны” Валер Пуціцкі: раённы суд спыніў у сувязі з недаказанасцю віны справу журналіста Андрэя Мядзведзева. Такую пастанову вынесла суддзя Марыя Кацуба, вывучыўшы пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за выраб прадукцыі для тэлеканала БелСАТ па арт 22.9 КаАП. Суд над журналістам і каардынатарам курсаў “Мова Нанова” Андрэем Мядзведзевым распачаўся 30 кастрычніка. Падчас працэсу высветлілася, што 13 верасня, калі паводле пратаколу журналіст здзяйсняў правапарушэнне, ён знаходзіўся ў Тураве і мае на гэта сведку. Тады суддзя вырашыла выклікаць сведак у суд і перанесла паседжанне на 1 лістапада.

Першага лістапада 1995 года ў Мінску была зарэгістравана адна са старэйшых праваабарончых арганізацый краіны “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”. Заснавальнікамі камітэту з’яўляліся больш за 50 вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў, сярод якіх Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Карлас Шэрман, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін ды шмат іншых.

Праваабарончая арганізацыя ACAT-Швейцария накіравала 30 кастрычніка петыцыю на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Петыцыя, якую падпісалі 2640 сябраў арганізацыі, заклікае замяніць смяротнае пакаранне Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку, а таксама прыслухацца да заклікаў міжнароднай супольнасці аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Праваабарончая арганізацыя ACAT-Швейцария накіравала 30 кастрычніка петыцыю на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Петыцыя, якую падпісалі 2640 сябраў арганізацыі, заклікае замяніць смяротнае пакаранне Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку, а таксама прыслухацца да заклікаў міжнароднай супольнасці аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Сусветны саміт праваабаронцаў-2018 Падчас Сусветнага саміту праваабаронцаў-2018 у сераду, 31 кастрычніка, у Парыжы каля Эйфелевай вежы праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных і ахвяраў праваабаронцаў. Тым самым яны выказалі пратэст супраць ціску і ганенняў на праваабаронцаў у цэлым. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення калег, затрыманных па ідэйным матывам, а таксама спынення ўсялікіх іх пераследаў ва ўсім свеце.

Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку Сацыяльны актывіст анархісцкага накірунку Вячаслаў Касінераў паведамляе ў сацыяльных сетках аб тым, што у адносінах да яго распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук" па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар працягваюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.