Фота: mspring.online Цікава, па сваім жаданні ці пад прымусам? У эфіры інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Днямі», якую выпускае тэлеканал «Беларусь 4» па замове Магілёўскага аблвыканкама, паказалі, як у Бялыніцкім раёне на ўборку ўраджаю адпраўляюць настаўнікаў і выхавальнікаў.

Алена Маслюкова ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У Светлагорскім раённым суддзе 31 кастрычніка працягваўся разгляд скаргі праваабаронцы Алены Маслюковай супраць райвыканкама. Папярэдняя паседжанне адбылося 16 кастрычніка.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. У судзе Ленінскага раёна Берасця – чарговы суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным. На гэты раз пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены па ч.3 арт. 23.34 (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Ёханэс Хан У сераду, 31 кастрычніка, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых дэмакратычных і праваабарончых  арганізацый сустрэліся з Еўрапейскім камісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні Еўрапейскага саюза Ёханэсам Ханам. У сустрэчы таксама прымала ўдзел афіцыйная прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Судовыя клеркі выправілі дату разгляду адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава. Пачаткова яна памылкова была прызначана на выходны дзень - 7 лістапада. 

29 кастрычніка 2018 году ў Менску адбылася акцыя "Ланцуг памяці", прысьвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году.

Айша Юнг, Зміцер Паліенка і Мары Стразэрс У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў, 30 кастрычніка, на офісе “Вясны” адбылася сустрэча прадстаўніц міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International з былым палітвязням Зміцерам Паліенка, які выйшаў на волю менш за тыдзень таму, 24 кастрычніка. Міжнародная праваабарончая арганізацыя ў свой час прызнала актывіста вязнем сумлення. Падчас яго зняволення Amnesty International ладзіла глабальную акцыю ў падтрымку актывіста. У Зміцера з’явілася магчымасць асабіста выказаць словы падзякі каардынатарцы Amnesty International па Беларусі Айшы Юнг і дырэктарцы арганізацыі па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.

Андрэй Мядзведзеў у судзе. Фота: Ларыса Шчыракова. У Рэчыцы 30 кастрычніка распачаўся суд над журналістам і каардынатарам курсаў “МоваНанова” Андрэем Мядзведзевым. Але так і не скочыўся. Суддзя Марыя Кацуба прыняла рашэнне перанесці разгляд адміністрацыйнай справы на чацвер, 1 лістапада.

Крыжы у Курапатах. Фота: svaboda.org Праваабаронцам стала вядома, што 29 кастрычніка КУП “Мінскаблдарбуд” накіраваў абаронцам Курапатаў Сяргею Чайко, Зміцеру Дашкевічу, Ягору Лаўрухіну, Сяргею Масюку і Валеру Рабцаву прэтэнзіі з патрабаваннем у тэрмін да 31 кастрычніка дэмантаваць 13 крыжоў, усталяваных актывістамі ва ўрочышчы “Курапаты”.

Перад пачаткам суда над незалежнымі журналістамі ў Берасці. Адразу трох незалежных журналістаў судзяць сёння ў Берасці. Суд Ленінскага раёна разглядае адміністрацыйныя справы журналістаў Белсата Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, а таксама журналіста Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Скрабца.