- Катэгорыя: Вясна
7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.
- Катэгорыя: Вясна
Напрыканцы верасня юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў заявы ў Пракуратуру Горацкага раёна і Магілёўскі аблвыканкам па факце прыцягнення да прымусовай працы (прыборкі ўраджаю) работнікаў розных прадпрыемстваў г. Горкі для аказання шэфскай дапамогі ААТ “Горацкае”. Правабаронца прасіў адмяніць незаконнае распараджэнне старшыні Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна, так як лічыць, што яно не адпавядае дзеючаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека, а яго выкананне прыводзіць да парушэння правоў грамадзянаў у форме прыцягнення іх да прымусовай працы.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
Звесткі аб бунце асуджаных у калоніі з'явіліся ўвечары 5 лістапада ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» у паблікt «Беларуская Турма», паведамляе naviny.by. Аўтары паведамлення адзначаюць, што атрымалі інфармацыю напрамую з калоніі. Па іх дадзеных, бунт здарыўся ў ноч на 4 лістапада. Нібыта бунт падтрымалі ўсе атрады, «заблякавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы, асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю». Паведамляецца, што 4 лістапада ў калоніі чакалі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алега Маткіна, але «ён не прыехаў». Пішацца таксама, што "адміністрацыю калоніі часова ўсю замяняе брэсцкае кіраванне Дэпартамента выканання пакаранняў".
- Катэгорыя: Вясна
"Паляпшэнне магчымасцяў для ўдзелу грамадскасці ў вырашэнні праблем экалагічнай бяспекі ў зоне прамыcловых прадпрыемстваў г. Светлагорска" – назва міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў горадзе на Беразіне 5 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Некаторым падазраваным па «Справе БелТА» 5 лістапада было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.349 Крымінальнага кодэксу Беларусі. У прыватнасці, як паведамляе TUT.BY, абвінавачванне ў тым, што «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці здзейсніла суправаджаюцца парушэннем сістэмы абароны несанкцыянаваныя доступы да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сеткі рэспубліканскага УП "БелТА", што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды» прад'яўленыя чатыром супрацоўнікам партала TUT.BY. Сума шкоды розная ў кожным з выпадкаў і вар'іруецца ад 3000 да 14230 рублёў. Мера стрымання абраная ў выглядзе падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах.
- Катэгорыя: Вясна
Спецпадраздзяленне дарожна-транспартнай службы “Страла” Міністэрства ўнутраных спраў адмяніла чатыры адміністрацыйныя пастановы супраць жыхара ЦеляханАляксандра Іванова, піша "Радыё Рацыя". Рашэнне падпісана начальнікам службы палкоўнікам міліцыі Рудэнкам. Пастановы былі складзены экіпажам спецпадраздзялення за язду на старэнькім мапедзіку з даробленым электрапрывадам.
- Катэгорыя: Вясна
Human Constanta запрашае Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі. Шэраг мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі пройдзе з 9 па 16 лістапада пад лозунгам "Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!"
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу, прысвечаны выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Пятага лістапала, у дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць кампанія супраць пагрозаў для журналістаў "Станем за журналістыку", у Беларусі па-ранейшаму працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Так, у судзе Бярозаўскага раёна распачынаецца разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай.