Фота з сайта vitebsk-region.gov.by У Генеральнай пракуратуры разглядзелі заяву праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб правядзенні пракурорскай праверкі па факце прыцягнення ваеннаслужачых да прыборкі ўраджаю на сельгаспрадпрыемствах Сенненшчыны.

Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка адбудзецца ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, ст.м. "Спартыўная"). Картка працэсу:

Бацька і сын Чарнавусы збіраюць подпісы за адмену Дэкрэта №3. Восьмага лістапада актывіст з Баранавічаў, юрысконсульт Мікалай Чарнавус-малодшы пасля безвыніковай барацьбы за свае правы ў беларускіх судах падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Пікет "Долой самодержавие!" у Гродна. Фото: Hrodna.life Суд Ленінскага раёну Гародні разгледзеў адміністрацыйную справу ўдзельніка пікету ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі Аляксандра Лаўрэнцьева. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па ч.3 арт. 23.34 КаАП.

Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках не трэба ахвяраваць сваім жыццём?

Вялікая Машчаніца. Гэта тое рэдкае справа, калі абвінавачаным у свой час пагражаў расстрэл, але яны былі прызнаныя невінаватымі.

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Барысаўскага раёна спыніў вытворчасць па скарзе барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча на дзеянні мясцовай міліцыі.

Таццяна Каравянкова. Фота: "Радыё Свабода". Як паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналістка інфармагенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова мусіць аплаціць шкоду, якую яна, па меркаванні Следчага камітэта, нанесла БелТА.

Пікет "Долой самодержавие!" ў Гародні. У дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту гарадзенскія актывісты АГП Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на цэнтральныя вуліцы Гародні з плакатам "Долой самодержавие!".

Дзяніс Урбановіч Ва ўрочышчы Курапаты - месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій - 7 лістапада каля 15 гадзін быў затрыманы апазіцыйны актывіст Дзяніс Урбановіч. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст Зміцер Казакевіч.