- Катэгорыя: Вясна
Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзіць ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, ст.м. "Спартыўная").
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і Павел Батуеў восьмага лістапада падалі заяўку на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага паўстання 1920 года, паведамляе сайт Руху “За Свабоду”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” на працягу ўсяго часу адсочвалі сітуацыю па "справе прафсаюза РЭП". 9 лістапада Мінскі гарадскі суд у апеляцыйнай інстанцыі пакінуў прысуд суда Савецкага раёна ў сіле, а скаргі Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка без задавальнення
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука.
- Катэгорыя: Вясна
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, не здаецца і працягвае дамагацца крымінальнай адказнасці для былога следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына. Марына Георгіеўна лічыць, што парушэнні названага следчага, дапушчаныя пры правядзенні праверкі, не адносяцца да дысцыплінарных неразважлівых учынкаў, па якіх яго прыцягнулі да матэрыяльнай адказнасці, а носяць характар крымінальна-каральных дзеянняў.
- Катэгорыя: Вясна
У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту», які арганізуе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскага.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродна заведзена яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках заведзена, паведамляе "Гарадзенская вясна". Гэтым разам справа заведзена на жыхара Гродна. Яго вінавацяць у тым, што ў сваёй сацыяльнай сетцы размяшчаў інфармацыю, якая ўваходзіць у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, то бок у парушэнні арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
- Катэгорыя: Вясна
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, не здаецца і працягвае дамагаецца крымінальнай адказнасці для былога следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына. Марына Георгіеўна лічыць, што парушэнні названага следчага, дапушчаныя пры правядзенні праверкі па факце смерці яе сына, не адносяцца да дысцыплінарных неразважлівых учынкаў, па якім яго прыцягнулі да матэрыяльнай адказнасці, а носяць характар крымінальна-каральных дзеянняў.
- Катэгорыя: Вясна
12 лістапада Светлагорскі раённы суд вынес рашэнне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на адмову райвыканкама ў правядзенні ў горадзе мітынгу супраць працы завода беленай цэлюлозы. Нягледзячы на ўсе недарэчнасці, якія ўсплылі падчас паседжанняў, суд стаў на бок райвыканкаму і спартыўнай школы.
- Катэгорыя: Вясна
Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.