Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна". Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, што знайшоў сабе працу і больш не ходзіць на лецыі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска.

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што маецца на ўвазе пад правам на свабоду і асабістую недаткальнасць. Што такое права на свабоду?

Ілюстрацыйнае фота Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу бацькоў загінулай школьніцы з Маладзечна Вікі Папчэня, паведамляе "Гомельская Вясна".

Польскія СМІ паведамляюць, што Саюзу палякаў у Беларусі не далі правесці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня незалежнасці Польшчы, піша Белсат.

Картка працэссу:  Суд: суд Кастрычніцкага раёну г. Гродна

Улетку гэтага года мужа Анжалікі Калатазішвілі, грамадзяніна Грузіі Кахабера, арыштавалі па абвінавачанню ў распаўсюдзе наркотыкаў, піша mspring.online. Паколькі Анжаліке не давалі сустрэцца з мужам, у верасні яна аб’явіла галадоўку ля сцен магілёўскай турмы №2, дзе ўтрымлівалі Кахабера Калатазішвілі. Свайго яна дамаглася – ёй далі пабачыцца з мужам.

Дзмітрый Качановіч Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Як вядома, 8 лістапада сябра арганізацыі ПЦ "Вясна" Алесь Буракоў быў выкліканы ў Кастрычніцкі РАУС г. Магілёва. Яму было прапанавана даць тлумачэнні ў сувязі з правядзеннем у дачыненні да яго праверкі органаў МУС па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь па “факце дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі ПЦ “Вясна”.

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Сталі ведамы вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Актывістка Марына Дубіна У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ г . Жодзіна ў сакавіку 2017 года.