- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца «Вясны», былы адвакат Павал Сапелка пракаментаваў "Радыё Свабода" сітуацыю з падлеткам, які даў поўху «гарадавому». Праваабаронца лічыць, што міліцыянты мінімум двойчы парушылі заканадаўства, калі прыцягнулі падлетка да адказнасці і выклалі відэа з яго прабачэннямі ў інтэрнэт.
- Катэгорыя: Вясна
Пад слоганам «Розныя – роўныя» з 9 па 16 лістапада ў Беларусі праходзіў тыдзень мерапрыемстваў супраць расізму і антысэмітызму. У Віцебску ў межах гэтай кампаніі 11 лістапада прайшла Жывая бібліятэка.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса (“удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання”).
- Катэгорыя: Вясна
16 лістапала ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні завяршыўся яшчэ адзін працэс за перапост у сацыяльнай сеткцы. Жыхара Івацэвічаў Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 17.11 КаАП, то бок у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў.
- Катэгорыя: Вясна
14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Юры Біч гарадзенцу Анатолю Мышкевічу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны", правёўшы маніторынг усіх судовых працэсаў па «справе прафсаюза РЭП», упэўненыя, што пераслед лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца міжнародная і беларуская праваабарончая супольнасць, якая выступае з заявамі адмяніць абвінаваўчы прысуд. Таму што следства і суд паднялі больш пытанняў, чым паставілі кропкі ў гэтай рэзананснай справе.
- Катэгорыя: Вясна
У мінулую пятніца, пятага лістапада, на тэрыторыі папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.
- Катэгорыя: Вясна
Мінск, 14 лістапада. Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі. Прадстаўнікі "Рэпарцёраў без межаў" звярнулі ўвагу на тое, што у 2018 годзе ў краіне прысуджана рэкордная колькасць штрафаў - каля ста - беларускім журналістам, якія ў асноўным супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам "Белсат".
- Катэгорыя: Вясна
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта і Алег Агееў з Беларускай асацыяцыі журналістаў пракаментавалі заключныя заўвагі Камітэта па правах чалавека ААН па выніках прадастаўлення пятага перыядычнага даклада Беларуссю.