Зінаіда Міхнюк, архіўнае фота Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода. Адпаведнае рашэнне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэнні рады РЭП.

Фота: TUT.BY Cуд Маладзечанскага раёна 22 лістапада вынес прысуд па рэзананснай справе "мядзельскіх следчых і судмедэксперта" за ўжыванне гвалту ў праваахоўнай дзейнасці і ўтойванне злачынства, паведамляе TUT.BY.

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info 22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысьвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская 14 лістапада пакарала журналістку-фрылансера Мілану Харытонаву штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (612,5 руб.). Журналістка даведалася пра гэта праз тыдзень, піша baj.by.

Ганна Красуліна. Фота: nn.by Прэс-сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, якую ўлады высылаюць з краіны “ў інтарэсах грамадскага парадку”, распавяла сайту palitviazni.info пра магчымасць застацца ў Беларусі, міжнародны рэзананс і бліжэйшыя перспектывы.

Юры Мяцельскі. Фота Ірыны Арахоўскай/Belsat.eu Валанцёр “Вясны” Юрый Мяцельскі накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя гэтага суда Е. Чарняк 18 ліпеня цалкам адмовіла Юрыю ў яго патрабаваннях аб спагнанні маёмаснай і кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.  

Аюб Ціціеў. Фота са старонкі адваката Іллі Новікава ў Фэйсбуку Пасля допыту ў агульнай складанасці амаль ста сведак абвінавачвання і абароны, 19 і 20 лістапада даваў паказанні сам Аюб Ціціеў. Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", яго пазіцыя была вядомая з самага пачатку і не змянялася, але некаторыя важныя дэталі прагучалі на судзе ўпершыню.

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву пазванілі з Свіслацкага раённага суда і паведамілі, што адміністрацыйны працэс над ім пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў 14.15, піша "Гарадзенская вясна". Суддзя Аляксандр Шылін.

Марыя Булавінская-Ляпіна Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйную справу супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай-Ляпінай, распачатую па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), паведамляе "Гомельская Вясна".

Ілюстрацыйнае фота Журналістка парталу Tut.by Ульяна Бабаед паведаміла ў Фэйсбуку пра званок следчага са Следчага камітэту з патрабаваннем стаць на ўлік у міліцыі. Журналістка здзівілася: хіба ставяць на ўлік да прыгавору суду? Радыё Свабода запыталася ў журналісткі, пра які менавіта ўлік ідзе гаворка.