- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскае прадстаўніцтва ПЦ "Вясна" па юрыдычную дапамогу звярнуўся жыхар райцэнтра Буда-Кашалёва Сяргей Працэнка, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Грамадзяніна Украіны высылаюць з краіны на тры гады ў інтарэсах грамадскага парадку.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд. Пікет праваабаронцы зьбіраліся праводзіць, калі ў Магілёве быў Пуцін.
- Катэгорыя: Вясна
23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 24.6 КаАП (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).
- Катэгорыя: Вясна
Да спецыяліста рэкламнага аддзелу тэлеканалу «Белсат» Алеся Марчанкі тэлефануюць і прыходзяць дахаты людзі ў цывільным. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ і хочуць «паразмаўляць», паведамляе сайт тэлеканалу. Але не хочуць рабіць гэта афіцыйна. Увечары 22 лістапада Алесь Марчанка распавёў, што яго настойліва шукаюць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву пазванілі з Свіслацкага раённага суда і паведамілі, што адміністрацыйны працэс над ім пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў 14.15. Справу па арт 23. 34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) будзе разглядаць суддзя Аляксандр Шылін.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 22 лістапада пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка (Сліж, Казлоўскі, Зубік, Пятрухін, Казак, Вялаў і Фамінскі), без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню. Аб гэтым паведамляе "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёну Гародні 22 лістапада павінен быў прайсці разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі супраць журналіста Паўлюка Быкоўскага перакваліфікавана ў адміністрацыйную. Пра гэта сам Быкоўскі паведаміў БАЖ.