29.01.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2024 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024  арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі. 

29.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Асіповічы сталі першым горадам, які наведала місія назіральнікаў ад СНД. Назіральнікі наведалі мясцовы вагонабудаўнічы завод, Асіповіцкі філіял ААТ "Бабушкина крынка" і краязнаўчы музей, а вадзіў іх па горадзе асабіста старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі.

29.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што 24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне аб утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што фармаванні УВК не прынялі ўдзелы працоўныя калектывы, а склады камісій улады засакрэцілі.

29.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.

29.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзйнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

26.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй заклікаюць беларускія ўлады спыніць падтрымку агрэсіі Расеі, вызваліць палітвязняў, зладзіць свабодныя і справядлівыя выбары, а таксама выконваць правы чалавека. 

26.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота svaboda.org Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў* дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, утварэнне ўчастковых выбарчых камісій павінна адбыцца не пазней за 25 студзеня. Выконваюць функцыі па стварэнні ўчастковых камісій раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі. Але па стане на 26 студзеня, аналізуючы сайты выканаўчых камітэтаў Міншчыны, незразумела, ці ўтварылі ўчастковыя камісіі ў некаторых месцах наогул. Нагадаем, згодна арт. 13 Выбарчага кодэксу электаральны працэс мусіць адбывацца "адкрыта і галосна".

26.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота На пасяджэнні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта былі ўтвораны 32 участковыя выбарчыя камісіі. Але калі адбылося гэтае пасяджэнне — можна толькі здагадваецца, бо інфармацыя аб гэтым пасяджэнні на сайце райвыканкама ў раздзеле "выбары" адсутнічала. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паглядзелі, як утвараюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Вілейцы, Валожыне і Маладзечне, і як гэта (не)асвятляецца на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.

26.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.