05.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY павдамляе, што ў Магілёве сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. З больш як 7 тысяч заявак не ўхвалілі толькі 49, усе камісіі – ананімныя.

04.02.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка У студзені 2024 году ўлады Беларусі актыўна працягвалі пераследваць удзельнікаў пратэстаў 2020 году і ўсіх нязгодных з палітыкай дзяржавы, дэманстравалі жорсткую палітыку падаўлення любых праяваў законных дзеянняў, але якія супярэчаць іх мэтам. З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцам вядома пра больш за 4 500 асуджаных і, як мінімум, 5 736 фігурантаў (у тым ліку падазраваных, абвінавачаных або ўжо асуджаных) палітычна матываваных крымінальных спраў.

04.02.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка У студзені 2024 году ўлады Беларусі актыўна працягвалі пераследваць удзельнікаў пратэстаў 2020 году і ўсіх нязгодных з палітыкай дзяржавы, дэманстравалі жорсткую палітыку падаўлення любых праяваў законных дзеянняў, але якія супярэчаць іх мэтам. З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцам вядома пра больш за 4 500 асуджаных і, як мінімум, 5 736 фігурантаў (у тым ліку падазраваных, абвінавачаных або ўжо асуджаных) палітычна матываваных крымінальных спраў.

04.02.2024 Тэгі: выбары-2024Андрэй Барбашынскі Як паведамлялі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", Гродзенская абласная выбарчая камісія афіцыйна заявіла, што па 60 акругах выбараў у Гарадзенскі абласны савет зарэгістраваны ўсяго 121 кандыдат. Такім чынам знайшлася толькі адна безальтэрнатыўная акруга — Ашмянская.

03.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Абласная выбарчая камісія афіцыйна заявіла, што па 60 акругах выбараў у Гарадзенскі абласны савет зарэгістраваны ўсяго 121 кандыдат.

03.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Брэсцкім аблвыканкаме 3 лютага пачаўся прыём перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання для размяшчэння іх на інтэрнэт-сайце Брэсцкага аблвыканкама.

03.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 не зарэгістравалі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Аляксея Тамашчыка, які вылучаўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

03.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 15 лютага. Яго абвінавачваюць у "зрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага" (ч. 2 арт. 356 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар.

02.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, аналітыка, свабода асацыяцыяў Lawtrend працягвае аналізаваць становішча грамадзянскай супольнасці і яго фактары зменаў, а таксама ліквідаваныя арганізацыі ў Беларусі. Але цяпер у цэнтры ўвагі апынуліся зарэгістраваныя арганізацыі. Пра гэта распавяла дырэктарка і экспертка Lawtrend Вольга Смалянка.

02.02.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.