- Катэгорыя: Вясна
02.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска дзясятага лістапада 2023 года асудзілі Ганну Шэіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Ганне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
02.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Пастаўскай выбарчай акрузе №29 вылучаныя тры кандыдаты, сярод іх — Ігар Сяргіенка, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, якога, верагодна, і прызначаць у Палату прадстаўнікоў. Ён пазначаны як беспартыйны і высоўваецца ад працоўных калектываў.
- Катэгорыя: Вясна
02.02.2024 Тэгі: рэпрэсіі, салідарнасць, экстрэмізм Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у выніку "хапуна" 23-24 студзеня, падчас якога затрымалі больш за 200 чалавек па ўсёй Беларусі, некалькі чалавек асудзілі паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП – "выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе новую рэпрэсіўную практыку беларускіх уладаў.
- Катэгорыя: Вясна
02.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, правы чалавека, свабода мірных сходаў Стала вядома, што 5 снежня 2023 году 33-гадовага спецыяліста аддзела продажаў Сяргея Назаранка асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел ў мірным сходзе ў 2020 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
02.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На чарговым пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі першага лютага былі разгледжаныя дзве скаргі на рашэнні раённай і сельскай выбарчых камісій аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты ў райсавет і сельсавет дэпутатаў. Пра якія выбарчыя камісіі і прзвішчы прэтэндэнтаў не называюцца.
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былы палітвязень з Баранавічаў Ігар Фёдараў у 2020 годзе ладзіў пратэсныя акцыі на прадпрыемстве, за што быў звольнены з авіярэмонтнага заводу. Пасля ператрусу і пагрозы затрымання з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. А з пачаткам поўнамаштабнай вайны напісаў каментарый у сацсетках пад прамовай Лукашэнкі і вярнуўся ў краіну, каб удзельнічаць у антываенных акцыях. Мужчыну асудзілі за "абразу Лукашэнкі" на два гады калоніі. Ён цалкам адбыў тэрмін і зноў з’ехаў у Польшчу.
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1416 палітвязень, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у студзені на волю выйшлі мінімум 35 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а двое з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ дзве жанчыны былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Гродна чыноўнікі правялі чарговае агітацыйнае мерапрыемства. На гэты раз у Гарадзенскім музычным каледжы.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што на 40 дэпутацкіх месцаў Віцебскім гарвыбаркамам зарэгістраваныя 72 кандыдаты. Пасля рэгістрацыі канкурэнцыя скарацілася да 1,8 прэтэндэнта на мандат гарсавета, г.зн. у васьмі акругах выбаршчыкаў пазбавілі права на альтэрнатыву.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30-31 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.