- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед Трэцяга сакавіка МУС заявіла, што супраць 54-гадовага менчука Андрэя Савіцкага распачатая крымінальная справа за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (арт.130-2 Крымінальнага кодэкса). Мужчыну выставілі абвінавачванні яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і 130-1 (рэабілітацыя нацызму). Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе Закон, якім устаноўлена адказнасць за "адмаўленне генацыду беларускага народа".
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Оттмар фон Хольц ("Саюз 90/Зялёныя"), Луіза Ліцына-Бодэ (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) і Міхаэль Захер ("Саюз 90/Зялёныя") сталі "хроснымі" беларускіх палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: палітвязні, ЛТП, экстрэмізм У праекце "Магшоты палітвязняў" беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Былы палітвязень з Кобрына Віталь Жук таксама распавёў пра гэты працэс у лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) № 5, дзе ён прабыў паўгода. Там яго адзінага паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці". Віталь распавёў падрабязнасці, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці законна гэта.
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Гомельскі абласны суд пятага сакавіка пачынае разглядаць справу палітзняволенага гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. 64-гадовага мужчыну абвінавачваюць ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт.367 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.
- Катэгорыя: Вясна
04.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы Асобы: Леанід Судаленка Супраць былога палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу. Інфармацыя пра гэта з'явілася 4 сакавіка ў тг-канале "Специальное производство. Официально". Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што стала нагодай для новага палітычнага пераследу — пакуль невядома. Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў "Вясне" новую крымінальную справу супраць сябе.
- Катэгорыя: Вясна
04.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-4 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.03.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў У праекце "Магшоты палітвязняў" беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Фігурантка "справы студэнтаў" Яна Арабейка таксама распавяла пра тое, як яе фатаграфавалі ў жаночай калоніі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Фота ў рамачцы са звярком і подпісам "С Днём детства" абяцалі адправіць бацькам.
- Катэгорыя: Вясна
04.03.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаецца крытычнай; працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў; на гэтым фоне ўлады дэманструюць ілюзію грамадзянскай згоды і "ўсенароднай падтрымкі" дзяржаўнай палітыкі;
- Катэгорыя: Вясна
03.03.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Роўна год таму, 3 сакавіка 2023 года, праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да жорсткіх тэрмінаў. Тым часам іх міжнародныя калегі працягваюць іх падтрымліваць. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.