23.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.01.2024 Тэгі: выбары-2024Хойніцкі Цэнтр культуры Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк Брэсцкі абласны суд 22 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 48-гадовага Дзяніса Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

22.01.2024 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота Згодна Календарнаму плану Цэнтрвыбаркама не пазней да 12 студзеня па ўсёй Беларусі мусілі быць вызначаныя месцы для перадвыбарчай агітацыі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, як і з вызначэннем месцаў для збору подпісаў, спазніўся з гэтым на шэсць дзён. Апроч таго, на сайце Мінгарвыканкама ў адаведным раздзеле да гэтага часу не аблікавана гэтае рашэнне. Адпаведную інфармацыю паведамляюць дзяржаўныя медыя. Але ўжо можна адзначыць, што калі на парламенцкіх выбарах у 2018 годзе перадвыбарчую агітацыю ў сталіцы маглі праводзіць у "любых прыдатных для гэтага месца" за невялікімі выключэннямі, то цяпер гэта строга вызначаны спіс.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Узбуджэнне новай крымінальнай справы — адзін з галоўных страхаў палітвязняў, якія адбываюць тэрміны ў папраўчых установах. У Беларусі існуе артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паводле якога па ініцыятыве адміністрацыі калоній і турмаў зняволеным могуць бясконца дадаваць тэрмін. Часта гэта робіцца па надуманых прычынах з мэтай дадатковага ціску на вязня. Праваабаронцы шмат гадоў настойваюць на яго дэкрыміналізацыі. Па даных "Вясны", за апошнія тры гады супраць мінімум 33 палітвязняў узбудзілі крымінальныя справы паводле гэтага артыкула, а супраць некаторых з іх — двойчы. "Вясна" прааналізавала судовыя пастановы паводле арт. 411 КК і распавядае, за якія абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны. 

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2023 года асудзілі Наталлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Наталлі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

22.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што з 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 22 студзеня распачаўся завочны разгляд крымінальнай справы супраць кіраўнікоў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL, у якую уваходзіць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр і Мабілізацыйны план "Перамога". Арганізацыя займаецца зборам доказаў злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў. Па справе, якая налічвае больш за 60 тамоў, праходзяць Аляксандр Азараў, Матвей Купрэйчык, Ігар Лобан, Андрэй Астаповіч, Уладзімір Жыгар і Алег Талерчык. Ім ставяць у віну 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх здрада дзяржаве і акт тэрарызму. Справу вядзе суддзя Дзіна Кучук.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Брэсцкім абласным судзе 18 студзеня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі інжынера-энергеціка Аляксандра Бойку, піша "Берасцейская Вясна". Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца тры месяцы.

22.01.2024 Тэгі: выбары-2024Анатоль Разановіч. На старонках Смаргонскай раённай газеты "Светлы Шлях" з заклікамі “прыйсці на выбары і прагаласаваць” выступіў 22 студзеня настаяцель храма Праабражэння Гасподняга Анатоль Разановіч. Удзел у выбарах святар расцэньвае, як “паслухмянасць перад народам і дзяржавай”.