27.02.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сілавікі затрымалі дваіх жыхароў Брэста
Паводле "пакаяльнага" відэа ад 27 лютага, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Сілавікі затрымалі сужэнцаў за ўдзел у пратэстах
На "пакаяльным" відэа ад 27 лютага жанчына кажа, што падтрымлівала Украіну, удзельнічала ў акцыях пратэсту, малявала плакаты і нібыта пакідала "абразлівыя каментары" пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады.
ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні жанчыны
У "пакаяльным" відэа ад 27 лютага сцвярджаецца, што яна нібыта пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў і Лукашэнку.
Крыніца: Новыя затрыманні ў сталіцы і рэгіёнах: хроніка пераследу 27 лютага