- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 19 снежня 2023 году у судзе Лёзненскага раёна асудзілі Уладзіміра Лісіцу. Паводле выраку суддзі Лёзненскага раёна Аляксея Лапушанскага, мужчына мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2024 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 17-гадовага магілеўчаніна Дзмітрыя Сіліна затрымалі ў канцы снежня 2022 года на занятках у музычным каледжы. Супрацоўнікі ГУБАЗіК зарэгістравалі яго ў чат-боце плана "Перамога", а хлопца зрабілі падазраваным у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-1 КК). Дзмітрый правёў Новы Год у ізалятары, але першага студзеня яго адпусцілі. Пасля чарговага выкліку на допыт у Следчы камітэт хлопец не стаў чакаць затрымання і з’ехаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы ўжо акрэдытавалі крыху больш за 280 назіральнікаў (20 працэнтаў ад мінімальна неабходнага) з грамадзян, якія пражываюць у межах рэгіёну.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, правы чалавека, адвакатура Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (ПГАЗ) разгледзела справу палітзняволенага адваката Віталя Брагінца і прыйшла да высновы, што Беларусь парушыла яго правы. Скаргу ў ПГАЗ падрыхтавалі юрысты праваабарончай арганізацыі Respect-Protect-Fulfill і Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў Днямі стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. Мужчынаў судзілі за ўдзел у розных мірных сходах у 2020 годзе. Іх абвінавачвалі ў тым, што гэтым яны нібыта парушалі грамадскі парадак, перашкаджалі руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням прадстаўнікоў улады.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Днямі старшыня Цэнтрвыбаркама заявіў, што ў Беларусі найбліжэйшым часам можа быць створана "электаральнае валанцёрства". Так, упершыню плануецца стварэнне такога органа на выбарах як Моладзевы савет. Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка, прааналізаўвашы нарматыўныя акты, адзначае, што пры яго стварэнні Цэнтральная камісія выходзіць за межы сваіх паўнамоцтваў.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou Кампанія салідарнасці з палітвязнямі #WeStandBYyou ад Libereco дасягнула важнага моманту: першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаў 400-м парламентарыем, які стаў "хросным" палітвязня ў Беларусі Дзмітрыя Галавача. Акрамя таго, Юсаф стаў адным з пяці "хросных" з Шатландыі.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Пераслед затрыманага па палітычных матывах не сканчваецца вынясеннем судовага рашэння. У месцах зняволення на палітвязняў працягваюць аказваць ціск рознымі спосабамі. Адным з такіх метадаў у калоніях і турмах з'яўляецца прысваенне вязню статусу "злоснага парушальніка рэжыму". Адміністрацыі імкнуцца зрабіць "злоснікамі" амаль усіх палітвязняў, бо гэта накладае на іх дадатковыя абмежаванні і ўскладняе жыццё за кратамі, а таксама пазбаўляе іх права, напрыклад, на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. "Вясна" распавядае, як у зняволенні надаюць статус "злоснага парушальніка рэжыму" і якія наступствы гэта мае для вязня, былыя палітзняволеныя дзеляцца ўласным досведам і тлумачаць, чаму статус "злосніка" можна лічыць ціскам, а юрысты каментуюць гэтую заганную практыку.