Як паведамляе "Віцебская Вясна", актывісты "Народнай Грамады" атрымалі забарону на правядзеньне агітацыйных пікетаў у Віцебску ўжо пасля таго, як гэтыя пікеты правялі. Аб іх правядзенні паведамлялі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну яшчэ 24 кастрычніка, адказ з адмовай атрымалі ажно 4 лістапада.  Пікет пад лозунгам «Саюз з Расеяй – гэта вайна і беднасць» ладзіўся 3 лістапада ў межах перадвыбарчай агітацыі кандыдата ў дэпутаты Уладзімера Арцымана, які вылучаецца па Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе № 51. Падобны пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў праходзіў таксама і 27 кастрычніка. Тады ніякіх прэтэнзій мясцовыя органы ўлады не выказвалі.

Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, 4 і 5 лістапада акруговай выбарчай камісіяй па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 было разгледжана два звароты, накіраваных дырэктаркай філіяла «Ваенсервіс» Ларысай Шыраковай і калектывам супрацоўнікаў гэтага ж прадпрыемства. У іх заяўнікі скардзіліся на нібыта ілжывую інфармацыю, якую распаўсюдзіў у сваім тэле- і радыёзвароце да выбаршчыкаў кандыдат у дэпутаты Юры Мельнікаў - начальнік сектара кадравай і прававой работы філіяла «Ваенсервіс» РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны».

Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача апублікавана 7 лістапада, паведамляюць naviny.by. У ім адзначаецца «абмежаваная колькасць арганізаваных мерапрыемстваў», якія праводзяцца ў сувязі з выбарамі, і іх нізкая наведвальнасць.

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» атрымалі абнадзейваючы адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў, паведамляе mspring.online. Раней яны накіравалі заяву на імя міністра ўнутраных спраў з просьбай выключыць з Правілаў унутранага распарадку (ПУР) папраўчых устаноў патрабаванне, якое прадпісвае ўсталёўваць на вокны камер металічныя шчыты-жалюзі ("вейкі"), якія ператварылі беларускія СІЗА ў сярэднявечныя вязніцы.

Раман Юргель Сёмага лістапада выбары сенатараў на Гарадзеншчыне пройдуць фактычна ў закрытым рэжыме. Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель атрымаў адмову прысутнічаць на пасяджэнні Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па выбарах членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Сустрэча ў Залессі з Віктарам Свілай Шостага лістапада кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свіла ў прамежку з 14 да 15 гадзін правёў чарговую сустрэчу  з выбаршчыкамі. Яна прайшла ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. На ёй прысутнічала каля 25 чалавек.

Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача, як паведамляе naviny.by апублікавана 7 лістапада.

Агітацыйная кампанія, якую праводзяць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінна быць у самым разгары. Але калі ў Мінску там-сям можна ўбачыць пікеты, альбо інфармацыйную прадукцыю на адмысловых стэндах, дык у рэгіёнах і такія праявы “выбарчай вакханаліі” – рэдкая з’ява. Яшчэ горшая сітуацыя з правядзеннем сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Там дзе няма лоўка арганізаванага загону – сітуацыя жахлівая: проста пустыя залы, як ў праўладных, так і ў апазіцыйных кандыдатаў. Глядзім разам.

Уладзіслаў Сыса Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.

Уладзіслаў Сыса Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.