Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч па Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 не змог патрапіць на ўчастак для галасавання №24 падчас правядзення працэдуры апячатвання скрыні. Права прысутнічаць у дзень галасавання ў памяшканнях для галасавання з моманту пламбавання або апячатвання скрынь для галасавання да заканчэння падвядзення вынікаў галасавання замацавана ў артыкуле 13 Выбарчага кодэкса. Там жа замацаваны абавязак УВК перад пачаткам галасавання ў першы дзень датэрміновага галасавання правяраць, пламбаваць або апячатваць скрыні для галасавання старшынёй участковай камісіі ў прысутнасці не менш двух трацін складу камісіі (артыкул 51, 53 Выбарчага кодэкса).

Аляксандр Лукашэнка Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў Вене адказаў на пытанне пра магчымасць адмены ў Беларусі смяротнага пакарання, піша Наша Ніва са спасылкай на БелТА.

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова. У тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" з'явілася інфармацыя ўжо пра дзевяць ВУЗаў краіны.  

Алег Гулак Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак выказаў журналістам Беларускага Радыё Рацыя сваё стаўленне да датэрміновага галасавання ў Беларусі.

У Гародні зафіксаваны першы інцыдэнт падчас датэрміновага галасавання. Камісія выбарчага ўчастку №38 Занёманскай выбарчай акругі №49, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлю Більдзюк.  Ва ўчастковай камісіі (яе старшыня - дырэктар школы Таццяна Дрозд) прадстаўніцу АГП адмовіліся рэгістраваць назіральніцай на той падставе, што пратакол вылучэння ад гарадской арганізацыі партыі не змяшчае афіцыйнай пячаткі.

Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, кандыдат у дэпутаты ад гэтай партыі па Полацкай гарадской акрузе №27 Андрэй Мамякоў паскардзіўся ў АВК з-за таго, што яго тэлевыступ не паказалі па мясцоваму тэлебачанню ў прызначаны час – 5 лістапада ў 19.00. Па словах кандыдата не менш як 20 тэлегледачоў паскардзіліся, што хацелі паглядзець выступ Мамякова, але ў пазначаны час тэлеканал “Беларусь-3” паказваў выступы кандыдатаў па Мінску.  Разам з тым выступ быў трансляваны ў некаторых мікрараёнах Полацка.

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.

Як распавяла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ірына Траццякова, на выбарчых участках з’явілася аб’ява пра тое, што кандыдатура Юрыя Мельнікава знятая на падставе пісьмовай заявы кандыдата ў дэпутаты, пададзенай 11 лістапада. Назіральніца выявіла такую аб’яву з подпісам акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 на ўчастках 46, 47 і 48.

Кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс, Сяргей Мазан, Валянцін Лазарэнкаў, Таццяна Тарасевіч, Віктар Кавалюк, Наталля Галанина, Леанід Дубаносаў і Фёдар Петрусевіч звярнуліся з афіцыйнай заявай да СМІ, грамадскасці, іншых кандыдатаў і праваахоўных органаў. Кандыдаты лічаць, што на іх калегу Сяргея Мазана, які балатуецца па Столінскай акрузе №16, аказваецца відавочны ціск.