Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае паступаць інфармацыя пра інцыдэнты з мінскай школы №159. Як паведамляе назіральнік па ўчастку №390 Аляксей Лойка, сябры камісіі, думаюць, як пазбавіць яго акрэдытацыі. Ён з раніцы ўжо паспеў адправіць дзевяць скаргаў на дзеянні сябраў участковай камісіі №390 па Мінскім-Заходняй выбарчай акрузе №102. Пра ўсе парушэнні імі выбарчага заканадаўства было напісана ў тых публікацыях:

Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Рыгору Костусеву 13 лістапада вынесенае папярэджанне.

На ўчастак №585 Усходняй выбарчай акругі №107, які месціцца ў мінскай гімназіі №6, кіраўнік Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю. Падстава - завышэнне колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на 162 чалавекі.  Паводле назіральніка з гэтага ўчастку Алега Корбана, выбарчая камісія у першы дзень галасавання завысіла яўку выбаршчыкаў больш чым у тры разы. На другі дзень - у два з паловай. 

Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх суміравалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання.  Цікава, што дырэктарам гэтай школы з'яўляецца Таццяна Аўтухова, якая вылучана кандыдаткай у дэпутаты ад працоўнага калектыва і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. 

Назіральнік Аляксандр Гехт. Ужо ў першы дзень галасавання ў Палату прадстаўнікоў Аляксандр Гехт, які назірае ў САШ № 10 (участак № 12) накіраваў скаргі на дзеянні старшыні выбарчай камісіі Ірыны Бяспалай у пракуратуру і акруговую выбарчую камісію па Цэнтральнаму раёну (акруга № 33).

Андрэй Рогаў. Фота з сацыяльных сетак. На выбарчым участку № 568 Мінскай –Усходняй акругі №107 (вул Гамарніка, 8) назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі. Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбаршчыкаў.

Ірына Давідовіч у судзе. Гарадзенскі абласны суд 13 лістапада разглядзеў скаргу кандыдаткі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54 ад АГП Ірыны Давідовіч.

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова паведаміла аб завышанай яўцы больш, чым у два разы на выбарчым участку №66 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18. Па падліках назіральніцы ў другі дзень датэрміновага галасавання на гэты ўчастак з'явілася 72 выбаршчыка, у той час як у выніковым пратаколе камісіяй адзначана 180 выдадзеных бюлетэняў.

Пасля публікацыі інцыдэнту пра жанчыну, якая распавяла сябрам участковай камісіі №641, хто з яе суседзяў з'ехаў у адпачынак, назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адчыталі і забаранілі весці фотаздымку на ўчастку. Забаранілі здымаць і пратаколы па выніках дня датэрміновага галасавання. 

Цэнтрвыбаркам паведаміў, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, склала 4,69%. У пратаколах па выніках дня па ўсёй Беларусі на выбарчых участках сапраўды адзначалася высокая колькасць выбаршчыках. Але назіральнікі сцвярджаюць, што лічбы ў пратаколах камісій завышаюцца ў некалькі разоў. Такая ж сітуацыя складваецца і на другі дзень датэрміновага галасавання. Паведамляецца, што фактычная яўка выбаршчыкаў не адпавядае лічбам у пратаколах. Так, на ўчастку №390 па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лойка паведаміў, што яўка на гэтым ўчастку завышана ў два разы. У пратаколе камісіі пазначана, што колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні скала 238, але па падліках назіральніка фактычная яўка склала 116 чалавек. Цікава, што на гэтым ўчастку да абеду прагаласавала толькі чатыры чалавека, а пасля абеду за тры гадзіны — 112. У параўнанні з учарашнім днём яўка тут "скокнула" ажно ў дзесяць разоў. Аляксей Лойка не змог сфатаграфаваць пратакол камісіі, бо на яго ўчастку фотаздымку забаранілі ўсім назіральнікам.