Кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе ад АГП Уладзімір Кацора заявіў пад час пікету, што збіраецца здымаць сваю кандыдатуру з выбараў. Выбарчы пікет у Гомелі 11 лістапада. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Прарэктар па выхаваўчай працы Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Павел Папко, які балатуецца ў дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй акрузе №6, выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс. У тэлеграм-канале “Отчислено” з’явілася інфармацыя ад студэнтаў БарДУ, што прарэктар у прымусовым парадку збірае з навучэнцаў грошы для свайго перадвыбарчага фонду. Таксама студэнты ўзгадваюць, што на этапе збору подпісаў жыхароў інтэрнату прымушалі падпісвацца за Папко. 

Юрый Юркоўскі. Фота Радыё Свабода Кандытату ў дэпутаты па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 Юрыю Юркоўскаму камісія вынесла папярэджанне. На ўлётках і плакатах прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі адсутнічалі выходныя дадзеныя тыпаграфіі, якая іх вырабляла.

Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясцілі раніцай 11 лістапада, што пачынаюць забастоўку супраць рашэння Мінадукацыі пазбавіць унівэрсытэт акрэдытацыі на навучанне некаторым спэцыяльнасцям. У забастоўцы бяруць удзел больш за 600 студэнтаў. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.  Рэктар МІУ Мікалай Суша камэнтаваць патрабаванні студэнтаў адмовіўся, але пацвердзіў, што забастоўка пачалася. Паводле рэктара, цалкам вучэбны працэс ва ўнівэрсытэце ня спынены.

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ. Заўтра, 12 лістапада, Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава. Суд прызначаны на 9:30 гадзін.

Алесь Пушкін. Фота: Радыё Свабода На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.

Андрэй Смалянчук на пікеце. Скрыншот з відэа "Гомельскай вясны". На пасяджэнні Светлагорскай выбарчай акругі № 46, якое павінна адбыцца ў панядзелак 11 лістапада, збіраюцца выносіць папярэджанні адразу некалькім кандыдатам у дэпутаты.

Таццяна Канеўская. Фота: Радыё Свабода. Абласная газета “Гомельская праўда” ў артыкуле “Аб будоўлях, адпусках, працоўным дні і наркадылерах” раскрытыкавала выбарчую праграму кандыдаткі ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. І хаця прозвішча не называецца – вельмі проста здагадацца, што размова йдзе пра актывістку руху “Маці 328 Таццяну Канеўскую. Аўтара артыкула абурае сам факт таго, што ў сваёй перадвыбарчай праграме кандыдатка намагаецца звярнуць увагу грамадскасці на вялікія тэрміны, якімі караюць непаўнагадовых за спажыванне наркатычных рэчываў.

Таццяна Канеўская. Фота: Радыё Свабода. Абласная газета “Гомельская праўда” ў артыкуле “Аб будоўлях, адпусках, працоўным дні і наркадылерах” раскрытыкавала выбарчую праграму кандытаткі ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. І хаця прозвішча не называецца – вельмі проста здагадацца, што размова йдзе пра актывістку руху “Маці 328 Таццяну Канеўскую. Аўтара артыкула абурае сам факт таго, што ў сваёй перадвыбарчай праграме кандыдытка намагаецца звярнуць увагу грамадскасці на вялікія тэрміны, якімі караюць непаўнгадовых за спажыванне наркатычных рэчываў.

Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда Пракурор г. Мінска Аляксандр Кароль прынёс пратэст у Вярхоўны суд на прысуд Дзмітрыя Паліенкі. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст.