Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

У цэнтры Менску, на плошчы Свабоды, праходзіць акцыя-сустрэча з вядомымі блогерамі, на якую ўсіх запрасіў NEXTA.

Сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам Мікалаем Шаўчуком Верагодны праўладны кандыдат у парламент па Полацкай-Сельскай акрузе №28 старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Шаўчук 31 кастрычніка запланаваў аж 10 сустрэч з выбаршчыкамі Верхнядзвінскага раёна.

Зміцер Казлоў Як паведамляе Радыё Рацыя, кандыдату ў дэпутаты па Аршанскай гарадской акрузе №25 Дзмітрыю Казлову, які вядзе відэаблог пад нікам “Шэры кот”, абвясцілі ўжо другое папярэджанне і скасавалі рэгістрацыю ў якасці кандыдата.

Беларусы ўжо на наступным тыдні выберуць новых дэпутатаў у парламент. На дэпутацкае крэсла прэтэндуе крыху больш за 520 чалавек. Беларусы ўжо могуць паглядзець на плакатах, улётках і стэндах інфармацыю пра кандыдатаў. Некаторыя з агітматэрыялаў прэтэндэнты ў дэпутаты друкавалі за свае сродкі. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія сумы грошай кандыдаты атрымлівалі на свае выбарчыя рахункі і колькі трацілі з іх сродкаў.  На выбарчы рахунак дэпутаткі шостага склікання Жанны Стаціўкі, якая зноў прэтэндуе на крэсла ў парламенце, на канец кастрычніка паступіла 655 рублёў, а яшчэ адной дэпутаткі — Ірыны Кралевіч — 610 рублёў (гэтыя грошы пайшлі на выраб агітацыйных матэрыялаў, рэкламу і рэкламную прадукцыю).

У Мінску 8 лістапада плануецца сустрэча з вядомымі блогерамі, піша belsat.eu. Паведамляецца, што на гэты дзень шмат каго з іх праваахоўнікі нечакана сталі запрашаць да сябе. Гэтак, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін у каментары «Белсату» адзначыў, што яго 7 лістапала пільнаваў пад пад’ездам чалавек у цывільным – як потым высветліліся, гэта быў участковы. Але, паводле суразмоўцы, ён паспеў ускочыць на ровар і з’ехаць.

Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99 вынесла папярэджанне кандыдаткі Алены Талстой за "Ланцуг памяці" каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткі ўстанавілі сябры камісіі па іншай акрузе – Купалаўскай №95.

Кандыдату ў дэпутаты па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Станіславу Шашку выбарчая камісія вынесла папярэджанне за парушэнне парадку агітацыі падчас акцыі "Канапляныя дзяды", якая адбылася 2 лістапада. Станіслаў Шашок. Фота: euroradio

Кандыдату ў дэпутаты па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Станіславу Шашку выбарчая камісія вынесла папярэджанне за парушэнне парадку агітацыі падчас акцыі "Канапляныя дзяды", якая адбылася 2 лістапада. Станіслаў Шашок. Фота: euroradio