- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў 30 студзеня новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура” — успаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”. Прэзентацыя адбылася ў межах вечарыны Беларускага ПЭН-цэнтра салідарнасці з творцамі, якія праходзяць цяпер праз судовы канвеер за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. У імпрэзе, акрамя аўтара кнігі Сяргея Скрабца, узялі ўдзел мастак Алесь Пушкін, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі і праваабаронца Алесь Бяляцкі. Падчас імпрэзы былы палітвязень Сяргей Скрабец адзначыў, што прэзентаваная кніга будзе карысная тым, "хто збіраецца за краты, ці не збіраецца".
- Катэгорыя: Вясна
Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць 31 студзеня апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб на смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом 25 кастрычніка 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
У Палаце прадстаўнікоў стварылі працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Групу ўзначаліць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька, піша euroradio.fm.
- Катэгорыя: Вясна
Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці. У 9.15 пачаўся суд над пісьменнікам Лявонам Баршчэўскім па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. У мінулы раз гэтую справу адправілі на дапрацоўку праз вялікую колькасць памылак у пратаколе. Зараз пратакол перапрацавалі і справу зноў перадалі ў суд. Суддзя - Іван Касцян. Працэс вёўся на беларуская мове. Сведкамі былі амапаўцы Сяргей Сенько і Віталь Мяжонны. У суд Баршчэўскі прынёс чатыры шапкі і запытаўся ў сведкаў, у якой ён быў? Пасля перапынку суддзя абвесціў вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебску 30 студзеня прайшлі апошнія суды над удзельнікамі пікету на плошчы Перамогі 29 снежня. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў Аляксея Прохарава штрафам у памеры 50 базавых велічынь, Тацяну Севярынец аштрафавалі на 20 базавых. Абодва прызнаныя парушальнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе "Віцебская Вясна". Справу Аляксея Прохарава разглядала суддзя Алена Цыганкова. Прохараў, абвінавачаны паводле ч.3. арт.23.34 КаАП, не адмаўляў, што 29 снежня быў на плошчы і трымаў плакат са словам «Незалежнасць». Але патлумачыў, што ў сваіх дзеяннях кіраваўся арт. 57 Канстытуцыі, якая на кожнага грамадзяніна накладае абавязак бараніць незалежнасць краіны. Паводле Прохарава, каб паказаць, што пагроза незалежнасці тычыцца абсалютна ўсіх грамадзян, ён прынёс на плошчу дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг і трымаў яго падчас акцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” і Беларускі ПЭН-цэнтр у чацвер, 30 студзеня, у межах вечарыны салідарнасці прэзентуюць новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Гэта ўспаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”.
- Катэгорыя: Вясна
Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" прайшла 29 студзеня ў мінскім Прэс-клубе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендэрныя перспектывы" і Прэс-клуб.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся з прапановай па ўдасканаленні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП). Прычынай гэтага паслужылі грамадскія абмеркаванні, у рамках якіх НЦЗПД і Палата прадстаўнікоў збіралі прапановы зацікаўленых грамадзян. Дык што ж прапануе Павел Сапелка і ПЦ "Вясна"?
- Катэгорыя: Вясна
Судовыя пастановы пра штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах атрымалі Святлана Аглушэвіч і Вячаслаў Парчынскі. Абодвух выклікалі ў суд Полацка і Полацкага раёна 24-га студзеня, але абодва адмовіліся ўдзельнічаць у працэсах.