Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.

сябры сустракаюць Алеся Круткіна. Фота: "Віцебская вясна". У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Алесь Круткін, які адседзеў 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец гораду – далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС. Выпускаючы Круткіна, вельмі прасілі, каб ягоныя сябры ня ладзілі каля міліцыі «масавых мерапрыемстваў".

У Мінску, каля кінатэатра “Кіеў”, 14 снежня адбудзецца дазволены ўладамі пікет, арганізаваны ініцыятывай «Дзеці-328» сумесна з Рухам «Маці-328».

З 5 па 13 снежня ў Мінску праходзіў пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека. Галоўная тэма тэма пятага фестываля – “Межы (не)свабоды”.

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Актывіста Зміцера Казлова, вядомага як вядомы як блогер Шэры Кот, чакае яшчэ адзін суд. На 19 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9.15.

Акцыя ў Мінску 7 снежня 2019 года. Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.

Фота з фэйсбука Таццяны Севярынец Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду. На яго быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён 22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска. Мясцовыя праваахоўнікі вырашылі, што тым самым Хаймада правёў несанкцыянаваны пікет.

Пётр Маркелаў. Фота з Facebook Больш за дзве гадзіны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе адбывае арышт Пётр Маркелаў, не дапускаюць адваката. Яго запрасіла маці актывіста, якой напярэдадні ўвечары патэлефанаваў чалавек, які некалькі гадзін правёў з Пятром у адной камеры.

Моладзевы актывіст Пётр Маркелаў, асуджаны на 14 сутак арышту, заяўляе аб жудасных умовах утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Мікалай Салянік у судзе 3 студзеня У Гародні супраць мясцовага грамадскага актывіста Мікалая Саляніка перад правядзеннем 15 снежня несанкцыянаванай уладамі акцыі ўчынена правакацыя. Уваход у кватэру, дзе жыве грамадскі актывіст, залеплены клеем, і замок залеплены так, каб не было магчымасці патрапіць у кватэру.