Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".  Юрый Вашчанчук назіраў ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Берасцейскай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо меў папярэджанне ўчастковай камісіі ад 14 лістапада. Само рашэнне Юрыю Вашчанчуку не выдалі. Але ён распавёў, што яго абвінавачвалі ў тым, што ён «перашкаджае выбарчаму працэсу», «падыходзіць да скрыняў», «кепска камунікае з членамі камісіі».

Як паведамляе "Віцебская Вясна", сёлетнія выбары ў парламент прыкметныя гарачай актыўнасцю, якую праяўляюць дзяржаўныя грамадзкія арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Дзьячкоў і ад "Права выбару" сяргей Верамеенка заўважылі незвычайную змену на выбарчым участку №11 Горадзенскай-Цэнтральнай акругі №51, паведамляе "Радыё Свабода". Дзяржаўны сцяг «перавярнуўся» за ноч у запячатаным памяшканні. Як сцвярджае Сяргей Верамеенка да 13 лістапада чырвона-зялёны сцяг на ўчастку вісеў дагары нагамі. Ён і назіральнік «Вясны» Ігар Дзьячкоў прысутнічалі пры апячатванні памяшкання вечарам 12-га, а пры распячатванні раніцай 13-га прысутнічаў Ігар Дзьячкоў. І на раніцу 13 лістапада сцяг вісеў ужо «як трэба».

Мы зноў вяртаемся да сярэдняй школы №159. На гэты раз звернем увагу на тое, што ўчасткі для галасавання, якія размешчаны там — №389, №390 і №391, па сутнасці не абсталяваны для інвалідаў-калясачнікаў. Па-першае, першыя дзве лесвіцы з вуліцы Адзінцова, якія вядуць да парога не абсталяваны прыстасаваннямі ў выглядзе пандуса наогул.

Каля будынку Генеральнай пракуратуры 15 лістапада ў 10.00. Фота: ПЦ "Вясна". Як паведамлялася раней, на youtube-блогераў, якія актыўна заклікаюць прыняць удзел у акцыі пратэсту 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы, распачаўся ціск. Супрацоўнікі міліцыі прыходзілі дадому да маці гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага - аўтара канала "Краіна для жыцця", тэлефанавалі з пракуратуры блогеру Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) 

На Слонімшчыне і Зэльвеншчыне ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, вучылішчаў і школ патрабуюць, каб усе іх супрацоўнікі датэрмінова прагаласавалі. Датэрмінова прагаласавалі ўсе да аднаго і, каб праверылі па спісах, хто прагаласаваў, а хто не, інакш, як кажуць зэльвенцы і слонімцы, будуць праблемы на працы. І людзі ідуць галасаваць. Сілком на выбарчыя ўчасткі загналі афіцэраў і салдат Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, работнікаў Слонімскага водаканала, ЖКГ і іншых.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: БелаПАН. На участку для галасавання Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78 назіральнік стаў сведкай дзіўнай размовы выбаршчыцы і старшыні УВК.

Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "ВЯсна". Позву ў пракуратуру супрацоўнікі міліцыі ўручылі берасцейцу Сяргею Пятрухіну днём 14 лістапада, піша “Брэсцкая газета”. З’явіцца туды Пятрухіну трэба вечарам гэтага ж дня.

Супрацоўнік міліцыі і журналіст Арцём Лява. Фота: Рух "За Свабоду". У старшыняў выбарчых участкаў па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107, падобна, здаюць нервы.

Наталля Тарасенка. Фотакалаж Увечары 13 лістапада ў сярэдняй школе №45 г. Магілёва павінна была адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Сельскай акрузе №88 Наталляй Тарасенка. Даведацца пра гэта можна было толькі на сайце Магілёўскага райвыканкама, спампаваўшы патрэбны PDF-файл.